Спорт11

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама

«Яна выступала не ў найлепшым стане», — расказаў у інтэрв'ю Betnews былы трэнер нацыянальнай зборнай па фрыстайле Мікалай Казека.

Ганна Гуськова, фота НАК Беларусі

«Нядаўна быў на чэмпіянаце краіны ў Раўбічах. Пагаварыў з Ганнай Гуськовай. Мала хто ведае, але перад стартам на Гульнях у яе памерла маці, і яна выступала, зразумела, не ў найлепшым стане.

Не вельмі ўдалы першы скачок у фінале — яго, па ідэі, не павінна было быць. Каб трапіць у першую шасцёрку, якая будзе змагацца за медалі, трэба было ісці ва-банк — выконваць трайное сальта з двума піруэтамі. Толькі яно давала нейкі шанец. Але Аня зрабіла двайное і прадказальна выбыла з барацьбы за прызавыя месцы. Спрабую зразумець логіку. Яна, вядома, была — але чатырохгадовай даўніны, калі такая ж тактыка прынесла ёй поспех. У Пекіне суперніцы не змаглі выканаць свае трайныя, і Аня ўзяла срэбра», — расказаў Мікалай Казека.

Ён дадаў, што зараз дзяўчаты выдатна асвоілі трайныя сальта з трыма піруэтамі і выконваюць іх практычна ідэальна.

«Самае дрэннае, што пасля Гульняў у Пекіне не было дэталёвага разбору выступленняў, які ў мой час у нас заўсёды праводзіўся. На Гульнях-2022 дапусцілі некалькі тактычных памылак — і ў Мілане яны паўтарыліся. У камандным турніры наша зборная тады не трапіла ў фінальную чацвёрку з-за таго, што Ганна выконвала просты скачок — двайное сальта з двума піруэтамі. Ён нават не ўваходзіў у яе спаборніцкую праграму. Але зноў жа — разлічвалі трапіць у чацвёрку «малой крывёй». Аднак на Алімпіядзе так нельга — там трэба выкладвацца на поўную», — рэзюмаваў Мікалай Казека.

Ён таксама расказаў, што фрыстайлістка Аляксадра Раманоўская пасля траўмы вывучылася на айцішніцу.

«Саша Раманоўская, ведаю, вывучылася на айцішніцу, што мяне, шчыра кажучы, ні кропелькі не здзівіла. Яна заўсёды была разумнай і крэатыўнай дзяўчынай, вельмі моцнай, са стрыжнем унутры. Наогул, калі ўспамінаю тую каманду, у мяне сэрца проста спявае — толькі цяпер разумееш, наколькі тады мы былі моцныя. Лічу, практычна непераможныя», — дадаў легендарны трэнер.

Ганна Гуськова, Саша Раманоўская, Мікалай Казека. Фота: betnews.by

Мікалай Казека ўзначальваў нацыянальную зборную па фрыстайле з 1990‑х гадоў, і беларускія фрыстайлісты з кожнай Алімпіяды прывозілі медалі. У 2010 годзе Аляксей Грышын у Ванкуверы заваяваў золата, з Сочы-2014 Ала Цупер і Антон Кушнер прывезлі золата, Ганна Гуськова заваявала золата на Алімпіядзе-2018. Пасля падзей 2020 года, пасля таго як Мікалай Казека выступіў супраць гвалту, яго выгналі са зборнай. У 2026 годзе беларускія фрыстайлісты не заваявалі ніводнага медаля на Алімпіядзе.

Каментары1

  • жывы
    18.03.2026
    Вы ніколі не бачылі як выглядае "Мінскі абласны дыспансэр спартовай медыцыны"?

    Знайдзіце хвіліначку у жыцці і паспрабуйце знайсьці яго па адрасу Якуба Коласа, д.59 к 1 у Мінску.

    Параўнайце з пампезным будынкам "Академии Футбола" і д.т. п.

    Прыкладам дыягназ "спартовае сэрца" дастаецца не кожнаму. Я бачыў чалавека з такім дыягназам.

    Людзі, якім апекавацца здароўем былых пераможцаў, не каўбаса, там у іх няма нават ахоўніка. У іх толькі 5 кампутараў, неаб'яднаных у сеціва.

    Кожны можа пабачыць людзей, якія ахоўваюць каўбасу, прыкладам у "Соседях".

    У камеры на Акрэсціна самым спакойным быў чалавек са "спартовым сэрцам". І тату у яго было вельмі сціплае і непрыкметнае - толькі 5 літар.

    Амапаўцы, які бралі яго, уварваліся з крыкамі:

    - Дядя Вася[імя зменена], ты падай, падай сразу, чтоб нам не пришлось тебя 3.14...

    Дзядзя Вася працаваў ахоўнікам. Толькі не у "Соседях", а ў трэнажорнай залі - выправаджваў бодзібілдэраў.

    Гляньце суайчыннікі на "раскошу", якую могуць дазволіць сабе лекары, якім даручана "спартовае сэрца" былых пераможцаў. Яны жывуць без ахоўніка.

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць