Грамадства88

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы

Валанцёры больш не хочуць яму дапамагаць, бо Марцірасян зрываецца і зноў п'е.

Ярванд Марцірасян у псіхіятрычнай бальніцы ў Варшаве

Голас Ярванда гучыць роўна і жаласліва. 

— Я ў бальніцы… у псіхушцы, — кажа ён у самым пачатку размовы.

52‑гадовы Ярванд Марцірасян — той чалавек, пра якога мы ўжо пісалі раней. Грамадзянін Арменіі, які жыў у Віцебску, у 2024 годзе атрымаў два гады калоніі за абразы ў бок Аляксандра Лукашэнкі. Так дзякуючы п'яным прыгодам ён выпадкова стаў палітвязнем.

У снежні 2025 яго разам з іншымі палітвязнямі, нечакана вызвалілі і вывезлі з Беларусі.

Здавалася б, свабода і новы шанец. Але рэальнасць аказалася куды складанейшай.

«Не зразумелі адзін аднаго»

Пасля прыезду ў Польшчу Ярванд Марцірасян спачатку жыў у лагеры для ўцекачоў. Там яму не падабалася: ён скардзіўся, што супрацоўнікі ставіліся да яго кепска, паразмаўляць не было з кім. Акрамя гэтага, паводле яго слоў, ва ўмовах лагера ён не мог хадзіць па медыках, прыёму трэба было чакаць некалькі месяцаў. Марцірасян спрабаваў запісацца да кардыёлага і псіхіятра, але безвынікова.

— Я хацеў уладкоўваць сваё жыццё, хадзіць па дактарах па медыцынскай праграме для палітвязняў, закадзіравацца. Але там гэта амаль немагчыма, — тлумачыць ён.

Урэшце Ярванд звярнуўся да валанцёркі, яго забралі з лагера і пасялілі ў хостэле ў Варшаве. Асобны пакой Марцірасяну аплацілі на тры месяцы, але пажыў ён там толькі два тыдні.

«Здарыўся канфлікт. Мы проста не зразумелі адзін аднаго. І атрымалася, што я застаўся з усіх бакоў крайнім», — кажа Ярванд.

Паводле яго слоў, усё пачалося пасля выпадковай сустрэчы з беларусамі ў Варшаве. Яны запрасілі яго адзначыць дзень нараджэння.

«Было добрае надвор'е. Мая апякунка сказала, маўляў, чаго я сяджу ў пакоі, схадзі прагуляцца. Ну я і пайшоў. Сустрэў пацаноў з Беларусі, якія даўно жывуць у Польшчы, разгаварыліся. Яны даведаліся, што я палітзняволены з Беларусі, запрасілі мяне ў рэстаранчык. Яны сабе ўзялі гарэлку, віскі, а я проста выпіў бутэльку піва», — тлумачыць Марцірасян.

Пазней, калі Ярванд вярнуўся ў хостэл, на перакуры на вуліцы ў яго ўзнік канфлікт з суседам-украінцам. Размова тычылася палітыкі і палітвязняў. Пасля спрэчкі ўкраінец паскардзіўся на Ярванда адміністратарцы хостэла. Тая зрабіла яму папярэджанне Марцірасяну: маўляў, калі ён зноў будзе п'яны і спрачацца пра палітыку, яго выганяць. І звязалася з валанцёркай, якая апекавалася Марцірасянам.

«Ты мяне падвёў»

«Маша (валанцёрка — НН) спачатку напісала мне смс, пасля пазваніла. Я ёй усё патлумачыў, як было. А яна сказала: «Ты зноў піць пачаў, ты мяне зноў падвёў, я больш не хачу з табой размаўляць, цябе слухаць, давай заканчваць нашы адносіны». Я застаўся крайнім, вінаватым, не мог нічога даказаць. Навошта гэта ўсё? Як быццам я дзіця ці першакласнік. Я колькі жыцця прайшоў, ведаю правілы жыцця. Мне хаваць няма чаго, я шчыра растлумачыў, як і што адбылося», — жаласлівым голасам кажа Ярванд і некалькі разоў паўтарае: ён не разумее, у чым яго віна. Маўляў, выпіў і выпіў, нічога не ламаў жа і не буяніў.

На наступны дзень, калі Ярванд працверазеў, ён адчыніў дзверы свайго пакоя, які знаходзіцца якраз насупраць рэсэпшна, і парэзаў сабе вены. Прыехала хуткая, паліцыя. Яго выратавалі, пасля чаго перавялі ў псіхіятрычную бальніцу.

«Я зрабіў гэта за праўду. Бо я шчыра расказаў, як усё было, а ўсё роўна застаўся вінаватым», — тлумачыць Ярванд прычыну свайго дзіўнага ўчынку.

«Мне патрэбны апякун»

У бальніцы Марцірасян ужо два з паловай тыдня. Ягоныя рэчы засталіся ў хостэле, тыя што ёсць у яго зараз — у крыві пасля таго, што адбылося. За гэты час, паводле слоў Ярванда, да яго амаль ніхто не прыходзіў.

Марцірасян кажа, што яго гатовыя выпісаць, але ён не ведае, што яму рабіць.

«Мяне павінны забраць, я ж не магу ў крыві ехаць да хостэла. Выпішуць у пятніцу ці панядзелак, калі атрымаецца ў валанцёраў», — тлумачыць ён.

Што будзе далей, Ярванд дакладна не ведае, але кажа, што ў лагер для ўцекачоў вяртацца катэгарычна не хоча. 

«Гэта Маша ці іншыя валанцёры павінны вырашаць, што рабіць са мной далей. Я ж нічога не ведаю. На пытанне, як вярнуць інваліднасць, мне дасылаюць інструкцыі, што мне трэба рабіць, але я нічога не разумею. Мне патрэбны апякун. Але пакуль мной займацца ніхто асабліва не хоча», — кажа Ярванд.

Паводле яго слоў, ён ужо знайшоў псіхіятра і плануе прайсці лячэнне ад залежнасці. Зараз яго паставілі на ўлік як чалавека з суіцыдальнымі схільнасцямі і дыягнаставалі некалькі псіхічных разладаў. Марцірасян падтрымлівае сувязь з іншымі вызваленымі палітвязнямі, яны вучаць польскую мову, паступова вяртаюцца да звычайнага жыцця.

«Я таксама так хачу», — запэўнівае ён.

Каментары8

  • Политзек
    19.03.2026
    А в чем проблема ему поехать домой в Ереван?
  • Tut
    19.03.2026
    Нельга пакідаць чалавека без нікога і без нічога. Валанцёрка/апякунка не павінна была адмаўляцца ад чалавека. Хоць у яго і не ўзорныя паводзіны, але і з ім трэба працаваць.
  • Гарамбуш
    19.03.2026
    Tut, ну так вы и возьмитесь за него, чем вы не волонтер(-ка)

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках25

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках25

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць