Ежа55

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?

Незвычайныя ягадныя бананы з’явіліся ў беларускіх крамах. Ад звычайных яны адрозніваюцца скуркай чырвонага колеру і смакам, піша «Анлайнер».

Гэтыя чырвоныя бананы прадаюцца ў «Еўраопце» на праспекце Дзяржынскага, 3Б. Іх прывезлі з Эквадора, цана за кілаграм — 10,99 рубля, што амаль удвая даражэй за звычайныя. Адзін банан з такой звязкі будзе каштаваць каля 1,5 рубля.

Тэкстура чырвонага банана больш сметанковая і крэмавая, чым у звычайнага, у смаку адчуваюцца ягадныя ноты. Гэта значыць, адрозненні ад класічнай садавіны ёсць, але не кардынальныя.

Выданне Telegraf.news, у сваю чаргу, тлумачыць, што чырвоныя бананы — гэта не прадукт геннай інжынерыі ці маркетынгавых эксперыментаў. Насамрэч гэта цэлая група прыродных сартоў, якая існуе ў прыродзе сотні гадоў.

Усе сучасныя бананы паходзяць ад двух дзікіх відаў: Musa acuminata і Musa balbisiana. Чырвоныя бананы як раз адносяцца да Musa acuminata. Яны менш распаўсюджаныя ў крамах, бо саспяваюць нераўнамерна і патрабуюць больш ашчаднага абыходжання. Таму і лічацца «нязручнымі» для масавага экспарту.

Дарэчы, спеюць чырвоныя бананы даўжэй. І можа так здарыцца, што вы купілі іх яшчэ цвёрдымі. У такім выпадку лепш пакласці бананы даспяваць пры пакаёвай тэмпературы. Таму што саспелы чырвоны банан павінен быць злёгку мяккім пры націсканні, а ягоная скурка можа стаць нават амаль карычневай. Менавіта ў такім стане ён максімальна смачны.

У чырвоных бананах у 3—5 разоў больш бэта-каратыну, які арганізм ператварае ў вітамін А, крытычна важны для здароўя вачэй і моцнага імунітэту. Менавіта ён адказвае за аранжава-ружовы колер мякаці. Таксама ў іх больш вітаміну С — на 15—20%.

Таксама ў чырвоных бананаў глікемічны індэкс часта крыху ніжэйшы (каля 45—50 супраць 55—60 у жоўтых), бо ў іх больш устойлівага крухмалу, які расшчапляецца павольней.

Каментары5

  • Мінак
    24.03.2026
    Былі яшчэ ў маю бытнасьць там. Годзе ў 2018 напэўна купляў. рэкламка... Задралі вы са сваёй рэкламай. ці блакіроўку ставіць, ці каго іншага чытаць... спадар рэдактар, падумайце...
  • Трамп
    24.03.2026
    Дзікпікавіч, Байденовские
  • Жвір
    24.03.2026
    Ды звычайныя гэта бананы, жоўтыя, проста пачырванелі ад сораму за кошты, вось і ўсё.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту19

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць