Свет1616

Адна з афрыканскіх краін ірвецца дапамагчы Ізраілю ў Іране

Афрыканская краіна Уганда нечакана заявіла пра сваё жаданне ўступіць у вайну з Іранам на баку Ізраіля. У краіне заявілі, што, маўляў, хопіць і «адной брыгады» угандыйскай арміі, каб захапіць Тэгеран. Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта напісаў галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Уганды Мухузі Кайнеругаба, сын дзейнага прэзідэнта краіны.

Галоўнакамандуючы Народных сіл абароны Уганды Мухузі Кайнеругаба. Фота: X

«Я чуў, што нашы сябры ў Ізраілі шукаюць дывізію для захопу Тэгерана. Асабіста я лічу, што дывізія — гэта занадта шмат. Брыгада НСАУ хутка справіцца з гэтай задачай», — напісаў ён.

Кайнеругаба патлумачыў, што Ізраіль моцна падтрымліваў Уганду ў 1980‑я і 1990‑я гады. Таму Уганда, маўляў, цяпер павінна выступіць на яго абарону.

«Ізраіль быў з намі, калі мы былі нікім у 1980‑х і 1990‑х гадах. Чаму б нам не абараніць яго зараз, калі наш ВУП складае 100 мільярдаў даляраў? Адзін з найбуйнейшых у Афрыцы», — дадаў ён.

Таксама галоўнакамандуючы ўгандыйскай арміі адзначыў, што краіна падтрымлівае той прынцып, што вайна на Блізкім Усходзе павінна завяршыцца. Але не перамогай Ірана.

«Мы хочам, каб вайна на Блізкім Усходзе скончылася зараз. Свет ад гэтага стаміўся. Але любыя размовы пра знішчэнне ці перамогу над Ізраілем уцягнуць нас у вайну. На баку Ізраіля!», — рэзюмаваў ён.

Мухузі Кайнеругаба — галаўкам Народных сіл абароны Уганды, старэйшы сын дзейнага прэзідэнта краіны Яверы Мусявені. З 1999 года служыў на розных пасадах ва ўгандыйскіх узброеных сілах, ваяваў у Паўднёвым Судане.

Кайнеругаба вядомы сваімі скандальнымі допісамі ў сацыяльных сетках. Адзін з інцыдэнтаў ледзь не каштаваў яму кар'еры: у 2022 годзе Кайнеругаба публічна пагражаў уварвацца ў Кенію, праз што быў пазбаўлены пасады камандзіра пяхотнага падраздзялення.

Аднак, нягледзячы на ўсе скандалы, у 2024 годзе Мухузі Кайнеругабу прызначылі галоўнакамандуючым НСАУ. На гэтай пасадзе ён падтрымаў вылучэнне свайго бацькі на сёмы прэзідэнцкі тэрмін. А ў 2025 і 2026 гадах «засвяціўся» праз адкрытыя пагрозы членам угандыйскай апазіцыі, якая выступае супраць улады Мусявені.

Каментары16

  • Ёсік
    27.03.2026
    Чымсьці на Віцю лукашэнку падобны.
  • Мік Пашкевіч
    27.03.2026
    То й нам дапамажыця , спадарства !
    Нам вашая дапамога вельмі патрэбная .
    У вас стралкі добрыя , кулямётчыкі , танкісты .
  • Дзікпікавіч
    27.03.2026
    Віця, навошта ты намазаўся аўтазагарам?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць