Нерухомасць

5 самых танных кватэр Мінска. Вы здзівіцеся, што так дорага

Квадрат па прапановах у сталіцы пераадолеў адзнаку $2200, таму нават самыя танныя кватэры ў Мінску каштуюць нямала. Паглядзелі, што прапануе рынак сталічнай нерухомасці па нізе рынку.

Дзве самыя танныя прапановы ў Мінску класічнай кватэрай не назавеш. Адна з іх — нежылая студыя на 12 квадратаў, якую можна вывесці ў жылы фонд, за $34900. Другая — кватэра ў цагляным аднапавярховым доме з драўлянай прыбудовай на Аўтазаводскім завулку за $50100. Таму іх у спіс не ўключаем.

Кватэра ў Мінску, але ёсць нюанс

Самая танная тыповая кватэра каштуе $54900.

Столькі просяць за аднапакаёўку на 30 квадратаў, якая знаходзіцца на вуліцы Акадэміка Красіна, 47, што за некалькі кіламетраў ад МКАД, але фармальна гэта Мінск і сталічная рэгістрацыя.

Гэта кватэра на другім паверсе пяціпавярховага дома.

Фота тут і далей: realt.by

Ёсць асобная кухня, калідор і ванны пакой з туалетам і ваннай. Уваходныя дзверы металічныя, рамонт стары, на столі — касітоны, якія месцамі адвальваюцца.

Сам дом 1967 года пабудовы, цагляны, а ў 2022 годзе перажыў капрамонт.

Зноў за МКАДам

За $55 тысяч прадаюць аднапакаёўку ў мікрараёне «Сокал». 

Гэта кватэра на чацвёртым паверсе пяціпавярховіка 1989 года пабудовы. Агульная плошча — 34,4 метра.

Рамонт стары, вокны пластыкавыя, ёсць балкон, па якім відаць, што дом ужо пасля рэнавацыі.

Аднапакаёўка ў Шабанах

За $58500 прадаюць аднапакаёўку ў Шабанах. Месціцца яна на пятым паверсе дзевяціпавярховай панэлькі 1993 года пабудовы па адрасе Бачыла, 7/3.

Агульная плошча кватэры — 33,5 метра. Выглядае, што рамонт апошні раз у ёй рабілі 30 гадоў таму.

Таму да $58500 трэба дадаць яшчэ не адзін дзясятак на капітальны рамонт і мэблю. Нават вокны ў гэтай кватэры драўляныя, таму інвеставаць давядзецца шмат.

З плюсаў — гэта ўсё ж такі не хрушчоўка, а больш сучаснае жытло з адносна высокімі столямі.

Шабаны 2.0

Яшчэ адна кватэра ў бюджэце да $60 тысяч знаходзіцца па суседстве ў тых жа Шабанах, па адрасе Сяліцкага, 105.

За аднапакаёўку на восьмым паверсе дзевяціпавярховіка 1992 года пабудовы просяць $59 тысяч.

Каб заехаць у яе, таксама давядзецца шмат укласці. Адзінае, што ў адрозненне ад папярэдняга варыянта ў гэтай кватэры стаяць новыя пластыкавыя вокны.

Пяць хвілін да Свіслачы

$59 тысяч просяць за аднапакаёўку на 25 метраў. Яна знаходзіцца па адрасе Новавіленская, 24 (апошні паверх трохпавярховага дома).

Плошча кухні — усяго 4,4 метра. Асноўны пакой — амаль на 18 квадратаў. Сярод пераваг прадавец адзначае блізкасць да ракі Свіслач, парка і зялёнай зоны. Апроч таго, хутка непадалёку пабудуюць метро.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе зняць жыллё на майскія ў Мінску, Гродне і Брэсце, куды прыедзе шмат расіян?5

Нечаканай зоркай трэдс стаў віцебскі майстар па паклейцы шпалер

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй28

Што паглядзець і пакаштаваць у Лісабоне — захоўвайце парады

Статкевіч распавёў, што да гэтага часу лічыцца зняволеным4

Знакаміты гандбольны трэнер Спартак Мірановіч расказаў, як яму патэлефаналі махляры1

Пяскова спыталі: блакіроўкі інтэрнэту — ці не шлях гэта ў мінулае?3

Чым займаюцца дзеці Шэймана? Дачка падалася ў эзатэрыку7

Дырэктарам Тэатра лялек прызначылі былога міліцыянера і ахоўніка «Еўраопта»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць