Здароўе

«Наш цуд здарыўся!» Збор на ўкол «Залгенсма» для Даніка з Баранавічаў закрыты

Міністэрства аховы здароўя дадасць рэшту сумы — каля 800 тысяч долараў.

Жыхары не толькі Баранавічаў, але і ўсёй Беларусі ўдзельнічалі ў зборы, які быў адкрыты для малога Даніка Асыкі. У хлопчыка СМА 3‑га тыпу, і ён мае патрэбу ў прэпараце «Залгенсма». Яго цана — 1,8 млн долараў.

Збіралі грошы ўсім светам: праходзілі дабрачынныя латарэі, кірмашы ў падтрымку Даніка, ахвяраваў кожны колькі можа. Да гэтага дня было сабрана больш за палову неабходнай сумы, піша «Наш край».

— На тым тыдні з намі звязаліся прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, РНПЦ «Маці і дзіця», сказалі, што будуць чакаць нас для здачы аналізаў на антыцелы 14 красавіка. Мы прыехалі, здалі аналізы. Потым адбыўся кансіліум. Мы пагутарылі з юрыстам наконт збору сродкаў, і нам сказалі, што рэшту сумы, якой не хапае, бярэ на сябе Міністэрства аховы здароўя. Наш цуд здарыўся! Збор закрыты! — падзялілася мама Даніка Ксенія. — Сказаць, што я шчаслівая — не сказаць нічога.

Такую ж неацэнную дапамогу атрымаў ад Міністэрства аховы здароўя і другі баранавіцкі хлопчык — Саша Астрога, які атрымаў запаветны ўкол і праходзіць рэабілітацыю.

Прэпарат для Даніка ўжо замоўлены, і ён зможа атрымаць яго ў найбліжэйшы час.

— У мяне проста няма слоў… Сёння той самы дзень, пра які мы марылі кожную хвіліну нашага шляху. Я хачу сказаць велізарны дзякуй кожнаму. За кожны рэпост, за кожны перавод, за кожнае добрае слова ў каментарыях. Вы былі нашай апорай, калі станавілася страшна, і нашай надзеяй, калі сіл амаль не заставалася. Дзякуй, што не прайшлі міма, што сталі нашай сям'ёй і дапамаглі Даніку зрабіць гэты найважнейшы крок, — дзякуе Ксенія. — Без вас мы б не справіліся. Данік перадае кожнаму праменьчыкі дабра!

Збор жа для для трохгадовай Ксюшы Маісеенкі працягваецца. Засталося сабраць зусім мала — 29 тысяч даляраў. 

Часу ў запасе няшмат: у Беларусі прэпарат «Залгенсма» ўводзяць дзецям вагой да 13,5 кілаграма. У Дубаі гатовы ўвесці прэпарат, калі дзіця важыць да 21 кілаграма.

Інфармацыю, як дапамагчы Ксюшы, можна знайсці тут

Каментары

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?1

«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік2

Mak.by пашырыцца на яшчэ два беларускія гарады

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп1

Здачу ЖК «Андрэеўскі» ў Мінску перанеслі на наступны год

Памёр славуты трэнер Мікалай Казека5

Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію36

У Венгрыі абралі новага прэзідэнта. Плануецца, што ён не будзе доўга1

Максім Знак у наступным месяцы выдасць новую кнігу і піша яшчэ раман

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць