Грамадства55

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт

У прапаганды, якая дзейнасць улады асвятляе як выключна бурную, — чарговы кур’ёз.

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў прамую лінію. Датэлефанавалася да губернатара Ганна Міхайлаўна, якая жыве ў доме па вуліцы Валгаградскай у Гомелі, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Гомельшчыны.

Яна распавяла, што акацыю каля яе пад'езда аблюбавалі галубы, — птушкі запэцкалі лаўкі, дарожку. «Калі можна, спілуйце дрэва, калі ласка», — папрасіла Ганна Міхайлаўна губернатара.

Крупко адказаў, што спачатку ЖКГ правядзе апытанне жыхароў пад’езда. І калі большасць будзе не супраць, то дрэва будзе выдаленае, даў адказ губернатар.

Каментары5

  • feafania
    01.04.2026
    Вось дзякуючы такім Ганнам Міхайлаўнам у маім прыхожым у дзяцінстве двары выпілавалі цэлую алею тапалёў, а заадно яшчэ некалькі бяроз, верабін і клёнаў. Цяпер можна любавацца толькі шэрай цаглянай сьцяной і новапастаўленым плотам, які забраў частку дваравой тэрыторыі.
  • Абу
    01.04.2026
    "Бяры задачу па сябе, каб не падаць пры хадзе"
  • Ганка
    01.04.2026
    ЗасЯраюць, а не засІраюць. Ад слова серці (я сяру, мы серам, ён сера, ты сераш, вы сераце, яны серуць), дзе е пераходзіць у я, бо першы склад перад націскам. Е ня можа перайсьці ў і. Памятаю, у дзяцінстве так жартавалі: пдзін кажа “куку” другі адказвае “насяру табе ў руку”. Уражаньне нібы ў НН працуюць тыя, для каго беларуская мова ня родная, а вывучаная.

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

Сябар Пуціна прыбраў Япрынцава з прэзідыума Міжнароднай федэрацыі самба

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць