Грамадства3636

Лукашэнку перадалі ліст, напісаны ім яшчэ ў маладосці. Што там?

Аляксандру Лукашэнку ў Шклоўскім раёне перадалі ліст, напісаны ім у гады, калі ён балатаваўся ў дэпутаты. Выглядае, гэта абяцанні Лукашэнкі выбаршчыкам. Як ён выканаў іх?

Ліст Лукашэнку перадаў старшыня Шклоўскага райвыканкама Сяргей Барташ. Ліст быў напісаны ў тыя гады, калі Аляксандр Лукашэнка ўзначальваў саўгас «Гарадзец».

«Вы пісалі пра тое, што ўвасобілі ў жыццё: захаваць вёскі і населеныя пункты, даць роўныя ўмовы гарадскім і сельскім жыхарам… Мы не ведаем, быў ён надрукаваны ў раённай газеце ці не. Але мы знайшлі яго ў архіве», — сказаў Сяргей Барташ.

«Я прачытаю. Наўрад ці ён быў апублікаваны. У нас былі складаныя адносіны з партыйнымі органамі», — адказаў Лукашэнка і падзякаваў старшыні Шклоўскага райвыканкама.

Ці выканаў ён абяцанні?

Як падлічыла «Люстэрка», за апошнія 30 гадоў з карты Беларусі знікла амаль 1700 населеных пунктаў, а многія пакуль яшчэ нібыта існуюць — але ўжо зусім без жыхароў. У сярэднім кожны са 118 раёнаў нашай краіны канчаткова страціў ужо 14 вёсак. 

У перыяд кіравання Аляксандра Лукашэнкі знікаюць нават тыя населеныя пункты, якія змаглі аднавіцца пасля знішчэння нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Па падліках журналістаў, у сярэднім кожны тыдзень знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе ў Беларусі знікае адна вёска.

Яшчэ лічбы пра захаванасць вёскі і роўнасць з горадам (даныя на 2024 год)

За 30 гадоў сельскае насельніцтва скарацілася на 1,3 млн чалавек (з 3,2 млн да 1,9 млн). Усе вёскі краіны разам узятыя налічваюць менш людзей, чым адзін Мінск.

Смяротнасць на вёсцы ў тры разы перавышае нараджальнасць.

Доля людзей за мяжой беднасці ў вёсцы ў два разы вышэйшая, чым у горадзе (6% супраць 2,9%).

Сярэдняя сельская сям'я мае на 20% менш рэсурсаў, чым гарадская.

Гарачую ваду маюць менш за палову сельскіх дамоў (47%), а ў Віцебскай вобласці — толькі 24%.

Сярэдні вясковец жыве на 4 гады менш, чым гараджанін (71,7 года супраць 75,7 года).

Толькі за 5 гадоў — з 2019 па 2024 год — на вёсцы закрыта 178 дзіцячых садоў і 161 школа.

Садкі наведваюць толькі 58% вясковых дзяцей (у горадзе — 96%).

Колькасць крам на вёсцы скарачаецца на 100—250 аб’ектаў штогод. Доля сельскай мясцовасці ў тавараабароце ўпала да мінімальных 13,4%.

Каментары36

  • Куды знікла мэдычная картка лукашенко
    12.04.2026
    Калі перададуць грамадству мэдычную картку з псіха-неу́ралягічнага дыспансэра на гр.лукашенко Аляксандра.
  • И
    12.04.2026
    А по поводу темы статьи, то Лукашенко как врал 30 лет назад, так и сейчас это продолжает делать.
  • 1994-202(?)
    12.04.2026
    "борец" с коррупцией стал самым главным коррупционером в Республике Беларусь, не говоря уже и о других тягчайших преступлениях Валета Шкловского

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў1

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны7

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць6

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%1

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў2

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

У Гомелі паказалі бівень маманта з самым старажытным арнаментам у Беларусі

Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу49

Беларусы з дыпламатычнымі пашпартамі фігуруюць у гучнай крымінальнай справе ў Турцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць