Грамадства22

МАРГ пакараў прадпрымальнікаў за завышаныя цэны на святочныя сукенкі

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) праверыла гандлёвыя пункты, дзе прадаюць выпускныя сукенкі і касцюмы. У выніку ў 11 выпадках зафіксавалі парушэнні — прадпрымальнікі ставілі занадта высокія гандлёвыя надбаўкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Парушэнні знайшлі ў розных рэгіёнах: у Гомельскай вобласці — 4 выпадкі, у Магілёўскай і Віцебскай — па 3, і яшчэ адзін — у Мінскай вобласці. Замест дазволенай надбаўкі (да 65%), у некаторых выпадках яна даходзіла да 120%, гэта значыць амаль удвая больш.

Прывялі і канкрэтныя прыклады:

  • жаночы касцюм прадавалі за 270 рублёў, хоць з улікам дапушчальнай надбаўкі ён павінен быў каштаваць каля 221 рубля;
  • сукенка па 200 рублёў павінна была каштаваць прыкладна 173 рублі;
  • жаночыя штаны па 116 рублёў — каля 87 рублёў.

У дачыненні да такіх прадпрымальнікаў распачалі адміністрацыйныя працэсы. У МАРГ нагадалі, што на адзенне для выпускных у Беларусі дзейнічае дзяржаўнае рэгуляванне цэн, і памер гандлёвай надбаўкі строга абмежаваны.

Каментары2

  • Calivat
    25.04.2026
    Калёным жалезам
  • Чымаданава
    25.04.2026
    Праверце сукенкі ў краме"Першы" , здаецца там таксама кошты са столі.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць