Меркаванні3434

Статкевіч асудзіў паводзіны трох былых палітвязняў. Здаецца, гэта Пратасевіч, Вольга Лойка і Наста Лойка

Экс-палітвязень падзяліўся ў сваім тэлеграм-канале развагамі пра апошнія падзеі.

«Нядаўна да мяне зноў звярнуўся былы сябра Народнай Грамады, які зараз знаходзіцца за межамі нашай краіны яшчэ з адным пытаннем: «Мікалай Віктаравіч, я і мае сябры ўдзячныя за Вашы грунтоўныя і цікавыя адказы на нашыя папярэднія пытанні. Але зараз мы абмяркоўвалі пытанне, звязанае з маральнымі рэчамі.

Неразуменне выклікаюць некаторыя матэрыялы, што з'яўляюцца на пэўных дэмакратычных рэсурсах. Калі рэсурс, арыентаваны на нацыянальную культуру (імаверна, размова пра сайт «Нашай Нівы» — НН), рэгулярна звяртаецца да асвятлення прыватнага жыцця мярзотніка, які купіў сабе свабоду за кошт свабоды сваіх калегаў, абмяркоўвае нават колер трусоў яго сужыцелькі (імаверна, размова пра Рамана Пратасевіча — НН), калі відэаканал гэтага ж рэсурсу рэгулярна дае слова даносчыцы, з-за якой былі зняволены яе калегі (імаверна, так Статкевіч інтэрпрэтуе ўдзел Вольгі Лойкі ў запісу прапагандысцкага фільма пра Тут.бай — НН), калі вызваленая палітзняволеная прызнаецца ў супрацоўніцтве са сваімі катамі, ухваляе іх, ды яшчэ заяўляе, што ніхто не мае права папікнуць яе гэтым (імаверна, размова пра інтэрв'ю праваабаронцы Насты Лойкі — НН). Як Вы ацэньваеце ўсё гэта?» — напісаў Мікола Статкевіч.

Ён зазначае, што ніколі не папікаў і не папікне нікога, хто дзеля сваёй свабоды падпісаў нейкае «прашэнне», а наадварот, заўсёды радуецца, што для некага скончылася турэмнае пекла.

«Зрэшты, чалавечая годнасць належыць самому чалавеку і калі ён вырашыў памяняць яе на выйсце з цяжкой сітуацыі і думае, што здолее з гэтым жыць, то гэта яго годнасць і яго жыццё. 

Іншая справа, калі дзеля вызвалення нехта ідзе на даносы, на стукацтва. Лічу, што гэта найвялікшая подласць — абменьваць сваю свабоду на свабоду іншых людзей. Даносчыкі для мяне падонкі, з якімі я не маю ніякіх спраў. Тыя, хто патурае ім, тыражуе іх погляды ці жыццё, нармалізуе іх подласць. Мабыць, у душы «нармалізатараў» таксама ёсьць нешта падобнае. 

Таксама лічу недапушчальным і стукацтва сярод палітзняволеных. Гэта няпраўда, што паведамляючы «нязначныя» звесткі пра іншых адміністрацыі, вы не шкодзіце ім. Вы не можаце ведаць, для якіх мэтаў і калі могуць быць скарыстаныя паведамленыя вамі звесткі, калі іх дастануць з асабістай справы, каб скарыстаць для нейкага «аператыўнага мерапрыемства», каб зрабіць становішча ахвяры вашага даносу яшчэ больш невыносным. Спробы апраўдання свайго стукацтва зразумелыя — людзі амаль заўсёды апраўдваюць сябе. Але ж публічнае апраўданне подласці нармалізуе яе, наносіць шкоду маральнаму здароўю грамадства і ўзмацняе пазіцыі ворагаў свабоды. Таму трэба спыняць «нармалізатараў» ды іх «герояў».

Што тычыцца апраўдання ўласных катаў, то міжволі ў галаву прыходзіць убачанае у дзяцінстве — як сабака ліжа боты гаспадару, калі той б'е яго. Што ж трэба зрабіць з чалавекам, каб давесці яго да стану таго сабакі? 

Метадаў для гэтага хапае. Але яны патрабуюць сістэмнай працы вялікай колькасці людзей з немалымі заробкамі. Навошта траціць немалыя грошы, час, каб нейкі чалавек, палітвязень, хай і вядомы сярод сваіх былых аднадумцаў, але ніякі не экстрэміст, не тэрарыст, публічна зганіў сябе?»

Мікола Статкевіч пералічвае тры прычыны гэтага:

«1). Чым болей медыйны чалавек, то тым больш шырокае ўздзеянне на грамадства акажа нармалізацыя ім даносаў, стукацтва і самапрыніжэння перад сваімі катамі. 

2). Тыя, хто «працуе» з палітвязнямі, таксама людзі і жывуць сярод людзей. Як бы яны не самападманвалі сябе, але адчування, што яны займаюцца нізкай справай, ці хай нават нямога пытання ў вачах блізкіх пазбегнуць цяжка. Калі ж зломлены апанент публічна прыніжае сябе, у іх катаў узнікае пачуццё перавагі — «хай мы таксама ліжам, але нас хоць за гэта добра кормяць і ліжам мы не публічна». 

3). Беларусы вельмі законапаслухмяныя, ніякай арганізаванай злачыннасці ў нас няма, дыверсанты і сапраўдныя тэрарысты не водзяцца. Таму шматлікія сілавыя структуры мусяць даказваць сваю патрэбнасць начальству, каб не скарацілі. Таму барацьба з іншадумцамі і зняволенымі робіцца для іх галоўным заняткам. А прымушэнне вядомых апанентаў начальства да ўхвалення сваіх катаў ды таго ж начальства вельмі падабаецца апошняму, што гарантуе і надалей шчодрае кармленне.

Што застаецца прыстойным людзям? На мой погляд — стаяць годна, пазбягаць подласці і подлых», — напісаў ён.

Каментары34

  • Статкевіч дзіўны
    28.04.2026
    Паставіць у адзін рад Пратасевіча і Лойку? Цікавая логіка, мне пакуль незразумелая.
  • Валер
    28.04.2026
    Плюсую Статкевічу. Тое, што вы абсмоктваеце Пратасевіча і іншых мярзотнікаў - гэта танны і неэтычны клікбэйт. Пра Лойку ня ведаў. Але перадачы з ёй гэта крынж, такі філіял прарасейскага тутбаеўскага сьвету на НН. З’яўляюся вашым фундатарам і такія нюансы не ўхваляю
  • Чытайце ўважліва
    28.04.2026
    Статкевіч дзіўны, Статкевіч ніякіх прозвішчаў не называў. Пра Лойку нн сама дадумала і паставіла ў загаловак.

Цяпер чытаюць

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся5

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»9

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК6

У Ханты-Мансійскай акрузе ўпершыню абвясцілі рэжым ракетнай небяспекі. Гэта амаль за 2000 км ад Украіны3

ЗША сцвярджаюць, што знішчылі некалькі іранскіх катараў. Фуджэйру атакавалі дроны2

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі3

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране13

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам6

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся5

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць