Свет1111

У Хабараўскім краі адбыўся замах на генерала, які камандаваў разнёю ў Бучы

28 красавіка ў вайсковым гарнізоне Хабараўскага краю адбыўся выбух. Расійскія ўлады адразу засакрэцілі інфармацыю пра інцыдэнт, піша канал ВЧК-ОГПУ.

Азатбек Амурбекаў

ВЧК-ОГПУ стала вядома пра тэракт, які 28 красавіка адбыўся ў вайсковым гарнізоне, размешчаным у сяле Князе-Валконскае-1 у Хабараўскім краі. Мэтай выбуху быў генерал-маёр Азатбек Амурбекаў, які камандаваў расійскімі войскамі ў Бучы. 

Паводле крыніц канала, бомба была закладзена ў паштовую скрыню на лесвічнай пляцоўцы дома 55.

Адзін чалавек загінуў, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні. Асабовы склад быў падняты па трывозе.

Паводле даных праекта, выбух быў накіраваны супраць генерала Азатбека Амурбекава, які з 2023 года з’яўляецца начальнікам 392‑га Акруговага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў Усходняй ваеннай акругі.

У 2022 годзе Амурбекаў узначальваў 64‑ю асобную мотастралковую брыгаду, якая дзейнічала ў Бучы.

На месцы выбуху загінуў камандзір батальёна вучэбнай сувязі падпалкоўнік Кузьменка. Акрамя таго, ёсць параненыя. Пра стан Амурбекава пакуль не вядома. 

Каментары11

  • Ну
    29.04.2026
    Спадзяюся, калі не зараз не атрымалася, то пазней украінцы абавязкова дабяруцца да гэтай поскудзі!
  • Indrid Cold
    29.04.2026
    Што пасееш то і пажнеш.
    Проста нагадаю што Ізраіль знайшоў, забіў, альбо моцна пакалечыў былых ССаўскіх афіцэраў і жаўнераў што адзначыліся на службе. Тых каго не атрымалася з першага разу забіць/пакалечыць - другі/трэці раз падрывалі, да поўнай інвалідызацыі/забіцця.
    Тое ж чакае Z-тнікаў і іншых саюзных лукашыстаў. Спісы ёсць, фатаздымкі ёсць, усе хады запісаны. Зямля будзе гарэць пад нагамі ажно да справядлівай ўтылізацыі.
  • На фота
    29.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні10

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць