Вайна44

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы

Брытанская газета The Sunday Times апублікавала імёны 13 расійскіх камандзіраў, датычных да катаванняў, забойстваў і рабаванняў у Бучы. Пяць з гэтых прозвішчаў прагучалі ўпершыню.

Брацкая магіла ў Бучы, 3 красавіка 2022 г. Фота: Rodrigo Abd / AP

Асобы камандзіраў былі ўстаноўленыя незалежнымі юрыстамі і следчымі, з дапамогай разведвальных звестак з адкрытых крыніц. Усе 13 чалавек былі пацверджаныя ўкраінскімі праваахоўнікамі.

Скрыншот: The Sunday Times

Вось новыя імёны: 

  • генерал-маёр Вадзім Панькоў — мяркуецца, што ён загадаў забіць 30 мясцовых жыхароў і прымусіў іншых жыхароў Бучы прыбіраць целы загінулых расійскіх салдат. Ён камандаваў 45‑й брыгадай ВДВ, якая ўдзельнічала ў штурме аэрапорта ў Гастомелі;
  • генерал-палкоўнік Валерый Саладчук — ён камандаваў падраздзяленнямі 36‑й арміі, чые вайскоўцы датычны да злачынстваў у Бучы;
  • палкоўнік Юрый Мядзведзеў — яго падначаленыя здзейснілі больш за 40 згвалтаванняў, а сам ён, як сцвярджае выданне, быў забіты ўзбунтаваўшыміся расійскімі вайскоўцамі ў 2022-м;
  • палкоўнік Андрэй Кондраў — камандзір 5‑й танкавай брыгады;
  • палкоўнік Сяргей Карасёў — у Ірпені застрэліў жыхара, выбіў прыкладам пісталета зубы жанчыне.

Восем афіцэраў раней былі вядомыя, ім генпракуратура Украіны ўжо выставіла абвінавачанні. Адзін з іх — генерал-палкоўнік Аляксандр Чайко, камандуючы Усходняй ваеннай акругай у пачатку вайны. Ён аддаваў загады пра зачысткі, а раней камандаваў расійскімі войскамі ў Сірыі. Таксама гэта генерал-маёр Сяргей Чубарыкін — камандзір 76‑й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. Лічыцца, што салдаты пад яго камандаваннем здзейснілі большасць ваенных злачынстваў у Бучы.

Астатнія шэсць — генерал-палкоўнік Аляксандр Санчык, палкоўнік Азатбек Амурбекаў, палкоўнік Арцём Гарадзілаў, падпалкоўнік Дзяніс Сувораў, палкоўнік Аляксей Талмачоў, генерал-маёр Уладзімір Селівёрстаў.

Пад супольным камандаваннем гэтых 13 камандзіраў больш за 80 салдат ужо былі афіцыйна ідэнтыфікаваныя як падазраваныя ў злачынствах у Бучы.

Каментары4

  • Вадзя
    28.09.2025
    Выявілі ,дык перавядзіце суды.Сведкі ,доказы ,пракуроры ,адвакаты.Калі будуць надзейныя матэрыялы судоў з доказамі асабістай віны кожнага ,тады і будзе пра што казаць.А пакуль што гэта флуд на крыві
  • Glock17
    28.09.2025
    Як жывыя...
  • Ошибки в именах
    29.09.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць7

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць