Здароўе

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала новую ўспышку ліхаманкі Эбола ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Угандзе надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, якая ўяўляе пагрозу для суседніх краін.

Медыцынскія работнікі ў Цэнтры лячэння Эболы ў Бені, Конга, 2019 год. Фота: AP Photo / Jerome Delay, File

Паводле заявы ведамства, распаўсюджванне інфекцыі нясе сур'ёзную пагрозу для суседніх дзяржаў, а медыцынская арганізацыя «Дактары без межаў» ужо назвала сітуацыю крайне трывожнай і пачала разгортванне маштабных мер рэагавання.

Асноўная небяспека цяперашняй эпідэміі, якая пачалася ў другой палове красавіка, заключаецца ў яе спецыфічным штаме Бундыбугіа.

У адрозненне ад больш распаўсюджанага варыянту Заір, супраць гэтага віруса сёння не існуе ніводнай зацверджанай вакцыны ці эфектыўных лекаў. Пры гэтым сярэдні ўзровень смяротнасці ад ліхаманкі застаецца вельмі высокім і дасягае каля пяцідзесяці працэнтаў.

Спецыялісты пакуль не змаглі выявіць нулявога пацыента, што не дазваляе ацаніць сапраўдныя маштабы бяды, аднак ужо цяпер у кангалезскай правінцыі Ітуры зафіксавана каля 90 смерцяў і сотні падазроных выпадкаў. Вірус таксама здолеў прарвацца ў сталіцу краіны Кіншасу і выйсці за межы дзяржавы — лабараторна пацверджаныя выпадкі, у тым ліку адзін лятальны, зарэгістраваны ў сталіцы Уганды Кампале.

Барацьба з хваробай значна ўскладняецца ваенна-палітычнай абстаноўкай у галоўным ачагу інфекцыі. Правінцыя Ітуры знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі за дзве тысячы кіламетраў ад сталіцы і кантралюецца вайскоўцамі з-за пастаянных нападаў мясцовых узброеных груп і баевікоў, звязаных з тэрарыстычнымі арганізацыямі. Гэта робіць дастаўку экспертаў, медыкаментаў і адсочванне кантактаў хворых смяротна небяспечнай задачай.

Для стрымання эпідэміі СААЗ рэкамендавала тэрмінова ізаляваць усіх пацыентаў, арганізаваць штодзённы маніторынг і забараніць міжнародныя паездкі для патэнцыйна заражаных асоб на дваццаць адзін дзень.

Уладам Конга і Уганды загадана разгарнуць цэнтры надзвычайных аперацый і праверкі на дарогах.

Разам з тым арганізацыя заклікала сусветную супольнасць не закрываць межы і не спыняць гандаль з пацярпелым рэгіёнам, бо падобныя крокі грунтуюцца толькі на страху, не маюць навуковага абгрунтавання і вымусяць людзей перасякаць межы нелегальна і некантралюема.

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля31

У Пятрухіна на стрыме выбілі з рук тэлефон. Блогер абрынуўся на беларусаў Уроцлава37

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць