Вайна1818

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі

«Мы павінны быць моцнымі і гатовымі да ўсяго, тады ні ў кога не будзе ўзнікаць дурных думак».

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў лічыць, што лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская «нават тэарэтычна» не зможа справіцца з задачай прадухілення правакацый з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ён заявіў падчас выступлення на форуме Архітэктура бяспекі, піша Reform.news.

«Мы павінны быць моцнымі і гатовымі да ўсяго, тады ні ў кога не будзе ўзнікаць дурных думак. Ці патрэбная нам чыясьці дапамога, каб выключыць саму магчымасць якіх-небудзь правакацый? Гэта ніколі не бывае лішнім. Ці зможа спадарыня Ціханоўская справіцца з гэтай задачай? Выкажу выключна суб’ектыўнае меркаванне: не, не зможа, нават тэарэтычна. Але яшчэ раз паўтару свой першы тэзіс: мы павінны быць моцнымі — і тады ўсё будзе нармальна, з намі будуць лічыцца, і ніхто не стане рабіць глупстваў», — сказаў Буданаў.

Ён выказаў надзею, што Украіна зможа зрабіць правільныя крокі для таго, каб «выключыць саму ідэю» паўторнага выкарыстання тэрыторыі Беларусі для ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.

Буданаў таксама падкрэсліў, што галоўнай гарантыяй бяспекі ён лічыць уласную сілу і гатоўнасць Украіны да любых пагроз, а не знешнія фактары.

Каментары18

  • Roėnnercher
    02.06.2026
    Сумняецца ? 🐱
  • Андрусь
    02.06.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Абсолютно
    02.06.2026
    Абсолютно верный анализ с учетом допуска их разведки до источников информации дем сил Беларусов

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць