Меркаванні9292

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі

Блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч прыняў удзел у музычным фестывалі OUTLOUD у Варшаве і патлумачыў, чаму наведванне канцэртаў артыстаў розных нацыянальнасцяў не памяншае яго любоў да Беларусі.

«Я беларус, але не хачу ў загончык «беларушчыны» — пачынае з галоўнага Кныровіч. 

Ён кажа, што яго хейцілі за ўдзел у гэтым канцэрце:

«Я вельмі рады за вас, што вы скакалі на «Дні Расіі» ў Варшаве. Вольскага там не было, бо мае годнасць не скакаць з маскалямі на адной сцэне… Брыдка за гэтым назіраць», — напісаў Кныровічу адзін з каментатараў пад пастом пра яго наведванне фестывалю OUTLOUD у Варшаве.

Кныровіч адказвае, што канцэрт на Дзень Расіі быў «абсалютна цудоўны». «Акрамя «Дай дарогу!» і «J:Морс», быў прадстаўлены ўвесь цвет расійскага антываеннага рок-музыкі: БГ, «Машына часу», «Бі-2», «Парнафільмы», «Каста», Noize MC і Манетачка. <> І так, там яшчэ былі і Віктар Шэндэровіч, і Міхаіл Шац, і Дзмітрый Быкаў… і Саша Філіпенка, які далучыўся да названых і не так даўно ўдала заявіў, што «расіяне жывуць, засунуўшы языкі ў…», чым выклікаў пэўны перапалох у іх жа шэрагах».

«Ці сорамна мне, што я скакаў (а я скакаў) пад расіян на «Дні Расіі»? Не. Мне сорамна за чалавека, які напісаў такі каментар. Яшчэ і на беларускай мове», — на рускай мове прысароміў беларускамоўнага каментатара Кныровіч.

Блогер тлумачыць, што «ніякага «Дня Расіі» ў Варшаве, вядома, не было».

На яго думку, не было Дня Расіі, бо «не было расійскіх трыкалораў, двухгаловых арлоў і какошнікаў. Ніхто не скандаваў «Слава Расіі». 

Сама дата Дня Расіі, на думку Кныровіча, выбрана такая, што не грэх яе і адзначыць — «прысвечана выхаду Расіі з СССР», «цалкам пазітыўная падзея, якая паўплывала на фарміраванне незалежнай Беларусі». 

Па-другое, піша Кныровіч, на сцэне былі прадстаўлены выключна гурты, якія выказалі ўласную антываенную пазіцыю і нават паўдзельнічалі ў прамой падтрымцы Украіны.

«І калі яны такія, то, можа быць, мы задумаемся, а ці не адны і тыя ж у нас з імі мэты? Можа быць, не будзем спяшацца іх «маскалямі» абзываць? Праявім павагу, талерантнасць, прыняцце? Замест таго, каб корпацца ў інтэрнэце ў пошуках «а вось ён у такім і такім годзе неяк не вельмі вызначана выказаўся…» — даводзіць блогер.

Ён прапануе адрозніваць розных рускіх. 

«Калі Ціханоўская прыязджае ў Кіеў, яна ж чаго просіць? Найперш яна просіць убачыць, заўважыць розніцу паміж беларускім рэжымам (і меншай часткай грамадства, якая яго падтрымлівае) і беларусамі. Так жа?

Гэта наш звыклы, стандартны тэзіс: «Убачце розніцу! Не мажце нас адной фарбай!» Але калі мы патрабуем гэтага ад іншых, то, можа, і самім прыкласці нейкія невялікія намаганні?

Каб таксама ўбачыць розніцу паміж «рускамірным» Шаманам з Шахрыным («Чайф»), які зусім неталенавіта спявае «Донбасское лето», і Макарэвічам з яго «Я не знаю, как эту Россию спасать от неё самой…» і тым больш Нойзам: «Я хочу смотреть балет, пусть танцуют лебеди…» — піша Кныровіч. 

Ён кажа, што таксама хоча глядзець той балет, таксама не ведае, як ратаваць Беларусь, і гэтыя радкі ў яго адгукаюцца.

Але самы важны (як ён сам вызначае) аргумент блогера тычыцца асабістай свабоды.

«Не думаю, што нехта мае права, нават з найлепшымі намерамі, тлумачыць іншаму, як яму «правільна жыць».

І калі Барыс Барысавіч Грабеншчыкоў увайшоў у маю свядомасць у 13‑гадовым узросце (яшчэ ў дрымучым СССР) і ўсё там паламаў, перабудаваў, задаўшы інтэлектуальную рамку, з якой я і рухаюся па жыцці вось ужо 40 гадоў, то я пайду на яго канцэрт. Тым больш, што і ён дагэтуль у выдатнай творчай форме.

Я пайду на канцэрт і расійскага гурта, і амерыканскага, і польскага, і, вядома, беларускага.

Спроба ж штучна, гвалтоўна загнаць беларуса ў загончык «беларушчыны», абмежаваць яго погляд на свет — гэта не пра нацыянальную ідэнтычнасць, не пра любоў да свайго, не пра патрыятызм. Гэта пра несвабоду і пра гвалт. Не думаю, што гэта дапамагае «беларушчыне», і не думаю, што гвалт — у нашым нацыянальным характары».

Кныровіч піша, што шчыра любіць Беларусь і лічыць сябе патрыётам. «Але я працягну хадзіць на канцэрты тых гуртоў, выканаўцаў, якія мне падабаюцца, незалежна ад іх нацыянальнай прыналежнасці. І беларускага ад гэтага ва мне менш не стане. Яно ва мне моцнае, і яму нічога не пагражае», — запэўнівае блогер. 

Каментары92

  • Ёсік
    17.06.2026
    Выкруціўся, маладзец.
  • Скрепы
    17.06.2026
    Практически все они имперцы, ген в них этот сидит
  • бабруйчанін
    17.06.2026
    Загончык ..месцячковасць ..чул памятаю толі справа " поле рускае поле я твой колосок"
    Букчын Кныровіч......далей ні працягваю атрымаецца нейкі антісімтітізьмь-русяфобія

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў43

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці8

Падчас атакі на Растоўскую вобласць украінскія беспілотнікі ўпершыню нанеслі ўдары па складах DNS2

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай21

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў43

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць