Свет

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў

У дэльце Дуная на поўдні Румыніі імкліва распаўсюджваюцца японскія прэснаводныя крэветкі. Гэты від трапіў у мясцовыя вадаёмы з рыбных гаспадарак і за апошнія пяць гадоў значна павялічыў сваю колькасць. Цяпер крэветкі ўжо выцясняюць ракаў, а біёлагі не выключаюць, што яны могуць паўплываць і на папуляцыі шчупака, судака ды акуня, піша выданне Observator.

Крэветкі паходзяць з Азіі. Паводле адной з версій, яны спачатку трапілі ў рыбныя гаспадаркі на Дняпры, а адтуль праз дэльту распаўсюдзіліся ў Дунай і звязаныя з ім азёры. Асабліва хутка яны размнажаюцца ў гарачае надвор’е.

Рыбакі адзначаюць, што ў некаторых месцах берагі літаральна перапоўненыя крэветкамі. Пры гэтым ракаў стала значна менш: калі вада цёплая, пераважаюць крэветкі, а пасля пахаладання яны знікаюць і зноў з’яўляюцца ракі.

Навукоўцы пакуль вывучаюць уплыў новага віду на мясцовую экасістэму. Ёсць асцярогі, што крэветкі могуць есці ікру мясцовых рыб і канкураваць з іншымі відамі за ежу. Таму іх ужо разглядаюць як патэнцыйна інвазійны від.

Тым часам прэснаводныя крэветкі становяцца папулярнымі і ў мясцовых рэстаранах. У сяле Сарыкёй страву з іх можна набыць прыкладна за 4,4 даляра за 100 грамаў. Мясцовыя ўлады спадзяюцца, што крэветкі ўдасца выкарыстоўваць як новую гастранамічную асаблівасць рэгіёна, не дапускаючы сур’ёзнай шкоды для іншых відаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

Былы ўкраінскі міністр Фёдараў уладкаваўся дарадцам міністра абароны Італіі10

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема30

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць