У мінскай Каменнай Горцы забаранілі левы паварот на адным з самых загружаных скрыжаванняў
У Каменнай Горцы змянілі схему арганізацыі руху на скрыжаванні вуліц Лабанка, Прытыцкага і Кунцаўшчыны. Такое рашэнне прынялі для павышэння бяспекі і прапускной здольнасці скрыжавання, а таксама з улікам будучага адкрыцця моста паміж вуліцамі Ратамскай і Калеснікава.

Цяпер забаронены левы паварот з вуліцы Лабанка на вуліцу Прытыцкага ў бок МКАД. Абмежаванне дзейнічае для ўсіх відаў транспарту, акрамя грамадскага.
Каб трапіць у патрэбным кірунку, кіроўцы могуць скарыстацца некалькімі альтэрнатыўнымі маршрутамі: праз вуліцу Мазурава ў бок МКАД, развярнуцца на вуліцы Кунцаўшчына і павярнуць направа на Прытыцкага, ехаць праз Кунцаўшчыну і Казіміраўскую з выездам направа на МКАД альбо праз вуліцы Адзінцова і Скрыпнікава з паваротам налева на Прытыцкага.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў улічваць новыя правілы пры планаванні маршрутаў.
Каментары