Здарэнні1414

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу

У Барысаве выявілі новыя спробы атручвання свойскіх ды бяздомных жывёл. У мікрараёне па вуліцы Брылёўскай мясцовыя жыхары знайшлі кавалкі каўбасы, начыненыя манетамі.

Гэта не першы такі выпадак у горадзе. Напрыканцы красавіка ў суседнім мікрараёне Лядзішча-2 невядомыя раскідвалі мармелад з рыбалоўнымі кручкамі ўнутры — тады адзін сабака загінуў у пакутах, яшчэ некалькіх з цяжкасцю выратавалі, піша «Мінская праўда».

Сёння валанцёры зноў б'юць трывогу. Новыя небяспечныя знаходкі, але гэтым разам — на Брылёўскай вуліцы.

Валанцёрка Аляксандра, якая ратуе бяздомных жывёл у Барысаве, пацвердзіла інфармацыю пра новую знаходку.

— На гэты раз знайшлі не мармелад, а каўбасу з манетамі ўнутры. Месца — Брылёўская. Мы ўжо пісалі заявы ў міліцыю па факце першай хвалі атручванняў, і вось цяпер — паўторная атака, — распавяла Аляксандра.

Пра тое, што будзе заведзена справа, Аляксандра заяўляла яшчэ ў канцы красавіка пасля першай хвалі.

Але цяпер валанцёры бачаць, што злачынец (той жа ці нехта іншы) працягвае дзейнічаць.

Пакуль валанцёры рыхтуюць дакументы, жыхарам Барысава, асабліва ў раёнах Лядзішча-2 і Брылёўскай, трэба быць вельмі ўважлівымі падчас выгулу гадаванцаў.

У міліцыі заклікаюць пры выяўленні падазроных прадметаў паведамляць праз тэлефон 102.

Каментары14

  • Achtung,
    30.08.2026
    Это проблема не волонтеров, а всего общества, которое воспитывает таких членов, надо смотреть кто этим обществом руководит.
  • Праблема грамадства
    30.08.2026
    Achtung,, на сённяшні дзень камунальнікі часта не займаюцца праблемай з бадзяжнымі жывёламі. З выгулам дамашніх жывёл наогул бяда: намуснікі на буйныя пароды сабак не надзяваюць, сабак з ланцугоў спускаюць нават у цэнтры Мінска, за сабакамі не прыбіраюць, масава выгульваюць іх у дзіцячых парках і іншых месцах, дзе выгул жывёл забаронены. У выніку калі людзі стамляюцца змагацца законнымі сродкамі, то ў іх застаюцца толькі такія метады барацьбы. Сумна, але дапамагчы можа толькі вырашэнне праблемы, а не барацьба з яе наступствамі
  • И
    30.08.2026
    Здесь недавно были комментарии про бездомных собак. Вот что вам скажу, не страшны эти собаки, куда страшнее те т….и, которые называют себя людьми, для которых что собаку убить, что человека, сущие пустяки.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць