У Санкт-Пецярбургу на Колпінскай шашы ўзарваўся аўтамабіль, у якім знаходзіўся падпалкоўнік і яго жонка. Мужчына загінуў на месцы, жанчына — у рэанімацыі.

Каля 10‑й раніцы 27 жніўня пад Санкт-Пецярбургам на Колпінскай шашы ўзарваўся легкавы аўтамабіль. Паводле папярэдняй інфармацыі, у машыне спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне ў момант, калі яна пачынала ад'язджаць ад дома.
У салоне знаходзіўся расійскі вайсковы лётчык у рангу падпалкоўніка і яго жонка.
У выніку магутнага выбуху вайсковец загінуў на месцы — як піша «Фонтанка», яму адарвала ногі. Яго жонка з цяжкімі траўмамі была тэрмінова шпіталізавана. Выбуховай хваляй таксама пашкодзіла прыпаркаваныя побач аўтамабілі.
Імя загінулага лётчыка пакуль не вядома. Паведамляецца, што яму было 53 гады.
Каментары
[Зрэдагавана]