Вайна1212

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

У зводцы за мінулы дзень расійскае Міністэрства абароны згадала пра збіццё незвычайнай цэлі.

Фота ілюстрацыйнае

«Сродкамі супрацьпаветранай абароны збітыя 7 кіраваных авіяцыйных бомбаў, аператыўна-тактычная ракета вялікай далёкасці і 602 беспілотныя лятальныя апараты самалётнага тыпу», — паведаміла расійскае Міністэрства абароны.

Можна меркаваць, што пад аператыўна-тактычнай ракетай вялікай далёкасці гаворка ідзе пра ўкраінскую балістычную ракету FP-9, адносна якой дагэтуль лічылася, што яна знаходзіцца ў стане распрацоўкі. Але цяпер, верагодна, прыйшоў час яе тэставага выпрабавання. 

Месца, дзе адбылося гэтае збіццё, не называецца, але па ўскосных даных эксперты называюць Маскоўскую вобласць. Як сцвярджаецца, учора ў інтэрнэце з'явілася фота перахопу над ёй цэлі, характэрнай для вышыні палёту балістычнай ракеты, а таксама варонка ад яе. 

Некалькі дзён таму заснавальнік і галоўны канструктар найбуйнейшай украінскай вайсковай кампаніі Fire Point Дзяніс Штылерман у інтэрв'ю YouTube-каналу Pressing анансаваў першы запуск балістычнай ракеты FP-9 у найбліжэйшы час. 

Каментары12

  • Жвір
    01.07.2026
    Да восені ўкраінцы ўдасканаляць сваю балістыку, а расейскае войска не паставіць сродкі СПА ля кожнай кацельні ды ЦЭЦ... "Долг платежом красен".
  • За Украину!
    01.07.2026
    За ридну маму нашу!
  • Отец Засандалий
    01.07.2026
    Опоздали на 100 лет. Лучше поздно, чем никогда?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць