Грамадства66

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Расійскія СМІ выдумалі ўдар дрона УСУ па турыстычным аўтобусе Мінск — Анапа ў Бранскай вобласці. Фота наступстваў удару было згенеравана штучным інтэлектам, а самога ўдару па аўтобусе не было, лічыць выданне «Флагшток», прыводзячы доказы на карысць гэтай версіі.

Інфаграфіка «Флагштока»

«Флагшток» звярнуў увагу на сюжэт беларускага тэлебачання, на якім бачна, якой была абстаноўка адразу пасля атакі дрона. Два прадэманстраваныя кадры дазваляюць рэканструяваць падзеі. БПЛА біў па групе з трох прыпаркаваных на стаянцы грузавых аўтамабіляў з паўпрычэпамі — яны стаялі за 12 метраў ад аўтобуса. 

Удар прыйшоўся па сярэднім аўтамабілі DAF, размешчаным прыкладна за 12 метраў ад аўтобуса. Пасля чаго фура загарэлася, а іншыя грузавікі і аўтобус паспелі ад'ехаць да таго, як агонь разгарэўся. Паводле інфармацыі дзяржСМІ, згарэлая фура мела беларускую рэгістрацыю. Пра пацярпелых кіроўцаў грузавікоў не паведамлялася, імаверна яны пакінулі кабіны.

У аўтобусе сапраўды былі выбітыя вокны, але, мабыць, гэта адбылося ў выніку выбуховай хвалі ад удару па фуры DAF, а не ад прамога ўдару.

Што было ў фуры DAF, якая ў выніку ўдару згарэла, невядома. Але спачатку паведамленне пра ўдар па аўтобусе з’явілася ў шэрагу рэгіянальных і буйных расійскіх СМІ. І яны чамусьці ўвогуле змаўчалі пра фуру, затое наўмысна зрабілі акцэнт на цывільным аўтобусе.

У першыя гадзіны здымкі пашкоджанага аўтобуса не публікаваліся (неўзабаве стала зразумела, чаму — удару па лабавой частцы, як было ад пачатку заяўлена, не было), а затым з’явіліся фэйкавыя фота беларускага аўтобуса, імаверна, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту. На фэйкавым здымку выяўлены аўтобус выдуманай кампаніі Intercars, а насамрэч інцыдэнт адбыўся з аўтобусам транспартнай кампаніі «Сталіца».

Выява аўтобуса, згенераваная штучным інтэлектам
Рэальнае фота аўтобуса, паказанае на Беларускім тэлебачанні

«Такім чынам, можна сцвярджаць, што сетка расійскіх СМІ і тэлеграм-каналаў свядома распаўсюдзіла хлусню, паведаміўшы пра мэтанакіраваны ўдар па лабавой частцы беларускага аўтобуса, і пры гэтым схавала рэальную карціну падзей», — заключае «Флагшток».

Каментары6

  • Tyy
    03.07.2026
    Водилу интеркарса наказать за соучастие в прнступлении.
  • Жертвы войны
    03.07.2026
    А что с водителями?
  • Мы политикой не интересуемся
    03.07.2026
    Жертвы войны, он получил путевку в ведомственный санаторий из трех букв.

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць