Вайна1515

Украінскай СПА не ўдалося збіць ніводнай балістычнай ракеты: патрэбныя ракеты для Patriot

У ноч на 6 ліпеня супрацьпаветраная абарона Украіны не змагла перахапіць ніводную з 29 ракет, якія ляцелі па балістычнай траекторыі. Рэзкі спад эфектыўнасці звязаны з крытычным дэфіцытам ракет для комплексаў Patriot, здольных змагацца з балістыкай. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону заявіў спікер Вайскова-паветраных сіл палкоўнік Юрый Ігнат.

Прадстаўнік ВПС адзначыў, што колькасці саміх сістэм у краіне дастаткова, аднак неабходны пастаянныя пастаўкі снарадаў.

Паводле яго слоў, Расія выкарыстоўвае сур'ёзны сусветны дэфіцыт перахапляльнікаў PAC-2 і PAC-3, робячы стаўку менавіта на балістычныя ўдары.

Юрый Ігнат нагадаў, што напярэдадні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце зрабіў асобны акцэнт на гэтай праблеме, папярэдзіўшы міжнародных партнёраў аб падрыхтоўцы РФ да масіраванай атакі з выкарыстаннем балістыкі.

Між тым, Ігнат заявіў, што РФ ужо гатовая да новага масіраванага ўдару, ён можа адбыцца «хоць заўтра».

Каментары15

  • Павел
    06.07.2026
    Filipp, адкрыйце суседнія навіны дзе спіс з дзясяткаў цывільных ахвяр. Во куды б’е расея.
  • огурцы кончились?
    06.07.2026
    раньше ведь бабки сбивали ракеты банками огурцов, запущенных с балкона...
  • Filipp
    06.07.2026
    Павел, Калі яны б'юць выключна па цывільных, то ў іх дрэнныя паказчыкі, меньш чым па чалавеку на ракету. Вы ўвогуле можаце сабе ўявіць, колькі цывільных можа знішчыць 29 ракет?
    Значыць цэлі атакі былі нейкія іншыя. Вось мне і цікава, куды білі?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць