У ДРК ў выніку ўспышкі ліхаманкі Эбола памерлі больш за тысячу чалавек
У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга колькасць ахвяр успышкі ліхаманкі Эбола перавысіла тысячу чалавек. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Афрыканскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, піша Euronews.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, па стане на панядзелак у краіне было зарэгістравана 2473 выпадкі захворвання. Прынамсі 737 пацыентаў знаходзяцца ў ізаляцыі або праходзяць лячэнне ў медыцынскіх установах.
Кіраўнік Афрыканскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў Жан Касея паведаміў, што колькасць памерлых дасягнула 1031 чалавека. Паводле яго слоў, людзі працягваюць паміраць з-за недахопу вакцын, лекаў і фінансавання для барацьбы з эпідэміяй.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя ацэньвае цяперашнюю ўспышку як трэцюю па маштабах за ўсю гісторыю назіранняў за ліхаманкай Эбола ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Эпідэмія пачалася 15 мая на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і ва Угандзе. Асноўным асяродкам распаўсюджвання інфекцыі стала кангалезская правінцыя Ітуры.
На мінулым тыдні Оксфардскі ўніверсітэт распачаў першыя ў свеце клінічныя выпрабаванні вакцыны супраць віруса Бундыбуджыа — аднаго з відаў эболавіруса, які стаў прычынай цяперашняй успышкі смяротна небяспечнай хваробы.
У Афрыцы пачалі выпрабоўваць першыя лекі супраць Эболы
Першы выпадак Эболы зафіксавалі на тэрыторыі Францыі
СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму
Мінздароўя дало рэкамендацыі наконт ліхаманкі Эболы для тых, хто выязджае за мяжу
СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння
Каментары