Грамадства2424

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы

На праведзенай у Асіповічах нарадзе з удзелам прадстаўнікоў Асіповіцкага, Глускага і Бабруйскага раёнаў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты абмеркаваў пытанні, узнятыя падчас учарашняй селектарнай нарады па ўборачнай кампаніі з удзелам самога Лукашэнкі.

Дзмітрый Круты. Фота: Wikimedia Commons

Дзмітрый Круты адзначыў, што Лукашэнка ўвёў найбольш жорсткі, мабілізацыйны рэжым правядзення ўборкі. Галоўная задача цяпер — без страт сабраць ураджай, які вырасцілі беларускія аграрыі.

У сувязі з гэтым будзе ўзмоцнены кантроль за дысцыплінай. Па словах Крутога, па даручэнні Лукашэнкі Міністэрства абароны павінна падрыхтаваць месцы і віды работ для тых работнікаў, якія парушаюць дысцыпліну.

У кожным раёне старшыня райвыканкама разам з вайсковым камісарам і кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў павінны вызначыць спісы такіх людзей. У іх ліку, як заявіў Круты, будуць «нядбайныя работнікі, парушальнікі, тыя, хто крадзе, злоўжывае алкаголем, лянуецца».

Гэтых людзей плануюць накіроўваць у распараджэнне Міністэрства абароны ў межах вайскова-выхаваўчых збораў працягласцю да двух-трох месяцаў. Па словах Крутога, гэта будзе тычыцца ўсіх незалежна ад пасады: калі чалавек сарваў працу — ён будзе накіраваны на зборы.

«Дзякуючы прэсе краіна павінна ведаць не толькі герояў жніва, што абсалютна справядліва, але і такіх «герояў», якія сваім разгільдзяйствам зрываюць працэс. Калі яны праваліліся ў межах уборачнай кампаніі, то, напэўна, у арміі змогуць прынесці карысць краіне — працы там дастаткова, у тым ліку гаспадарчай і бытавой», — заявіў чыноўнік.

Ён падкрэсліў, што такія меры патрэбныя не толькі для пакарання, але і для выхавання. Умовы, паводле яго слоў, будуць «спартанскія», аднак людзі атрымаюць магчымасць умацаваць фізічную форму і прынесці карысць праз працу.

Адказнымі за арганізацыю гэтай працы будуць старшыні райвыканкамаў, ваенкаматы і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Крутой заявіў, што нельга будзе нікога прыкрываць.

«За арганізацыю жніва ў вобласці адказвае старшыня аблвыканкама, а старшыня райвыканкама — цэнтральнае звяно на месцы. Калі не спрацуе раён — адказваць давядзецца яму», — сказаў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі.

Каментары24

  • Чатыры пазіцыі
    22.07.2026
    А для для нядбайнага аграрыя з саўгаса Гарадзец што ўсю краіну давёў да ручкі, на якія вайсковыя зборы накіруюць?
  • Гражданин РБ
    22.07.2026
    Хорошая реклама службы в армии - отправлять в нее как наказание :)
  • ..,
    22.07.2026
    А што, патронау няма? Расстрел на месте и точка.

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі52

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі52

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць