Меркаванні8080

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў

Палітык і экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале разважае пра шанцы для беларусаў у мінулым і адзін магчымы ў будучыні.

Адзначэнне Дня Незалежнасці, што святкаваўся ў пачатку 1990‑х 27 ліпеня, на дзяржаўным узроўні ў Мінску.

«Нядаўна прачытаў заяву аднаго еўрапейскага палітыка, што ў беларусаў будзе «вакно магчымасцяў» для дэмакратыі і сапраўднай незалежнасці. Цалкам згодзен з ім, але такія «вокны» ў нашай найноўшай гісторыі здараліся ўжо неаднойчы», — піша Мікалай Статкевіч.

«Упершыню — пасля распаду Савецкага Саюза, калі саюзныя рэспублікі, і тыя, якія змагаліся за незалежнасць, і тыя, якія зусім не змагаліся за яе — усе сталі незалежнымі. Але тады, замест пабудовы самастойнай краіны, тутэйшыя тагачасныя кіраўнікі сталі, пры падтрымцы разгубленай большасці, шукаць магчымасці вярнуць краіну ў звыклы стан сатэліта Масквы.

«Акно магчымасцяў» пабудаваць незалежную, дэмакратычную паспяховую дзяржаву не было выкарыстана.

Другі раз яно з'явілася ў другой палове 90-х, калі Беларусі прапанавалі далучыцца да Еўразвязу, што дазваляла атрымаць фінансаванне рэформ і, ўжо ў сярэдняй перспектыве, ператварыць Беларусь у вольную сучасную і заможную краіну.

Але тагачасны кіраўнік дзяржавы адмовіўся ад прапановы, нават не паведаміўшы пра яе грамадству.

Потым Расія апамяталася ад псіхалагічнай траўмы, атрыманай у выніку распаду яе імперыі, і, падмацаваная ростам нафтагазавых даходаў, вярнулася да традыцыйнай практыкі падпарадкавання суседніх народаў ды ўлучэння іх у склад імпэрыі. Спробы народаў суседніх дзяржаў усталяваць дэмакратыю і ўмацаваць незалежнасць разглядаліся і разглядаюцца ў Крамлі, як замах на свае глыбінныя інтарэсы. На захаванне паслухмяных рэжымаў выдаткоўваюцца вялікія сродкі, а ў выпадку пагрозы іх існаванню з-за масавых пратэстаў, да межаў ці нават на тэрыторыю «мяцежнай» краіны накіроўваюцца расійскія войскі. Па сцвярджэнню некаторых старэйшых афіцэраў з сістэмы МУС, у падаўленні масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 удзельнічалі расейскія сілавікі, пераапранутыя ў беларускую форму.

Масква зрабіла і працягвае рабіць усё для кансервацыі беларускага рэжыму на дзесяцігоддзі.

Зараз, з-за тупіковай сітуацыі на расійска-ўкраінскім фронце, пад пагрозай апынулася існаванне сённяшняга палітычнага рэжыму ў Расіі. Змена ўлады ў Крамлі, разам з магчымымі новымі пагрозамі, створыць і шанцы для беларускай дэмакратыі. Ці скарыстаецца Беларусь гэтым «вакном магчымасцяў» залежыць, найперш, ад беларускага грамадства, ад беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі сваёй краіны.

На ўсіх нас ляжа вялікая адказнасць, бо гэтае «акно» можа быць апошнім для нашай нацыі. Погляды большасці з нас відавочныя — дэмакратыя і незалежнасць.

У існуючых умовах людзі не могуць выявіць сваю пазіцыю публічна, бо любая форма самаарганізацыі зараз жорстка пераследуецца, але пры змене сітуацыі гэта самаарганізацыя адбудзецца і выявіць сябе вельмі хутка.

Магчыма, свет зноў не пазнае беларусаў. Але гэта будзе ўжо зусім іншае непазнаванне. Страх і нянавісць — страшная сумесь», — рэзюмаваў Мікалай Статкевіч.

Каментары80

  • 1994-20?
    23.07.2026
    Захотели президента, получили усатого диктатора, 32 года посинелыми пальцами за кресло держится, и ещё сколько зла Народу Беларуси принесёт покуда не сойдёт в ад...

    [Зрэдагавана]
  • Операция Гладио
    23.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • SK
    23.07.2026
    Якая колькасць людзей аказвае супраціў рускаму сьвету карыстаючыся сваёй культурай, мовай? Калі гэтае апошняе вакно і з'явіцца, нажаль прасром зноў.

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года3

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Бацьку і сына Кабарчукоў, асуджаных у Беларусі за «тэрарызм», збіраюцца судзіць і ва Украіне2

Трое іншаземцаў, якіх тыдзень шукалі ў Баранавічах, знайшліся1

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны1

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён19

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года3

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць