Усяго патроху44

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі

У сеціве шалеюць ад бірулек з валошкамі і згушчонкай. Беларусы перавозяць тыя бірулькі з аднаго горада ў іншы, а замежнікі гатовыя замаўляць іх за тысячы кіламетраў.

Фота: rudkir / Threads

Бірулькі, пра якія ідзе гаворка, робіць брэсцкі брэнд мерча Vikowest. Акрамя валошак і згушчонкі, у лінейцы ёсць бірулькі з дранікамі, зубрам і буслом, але менавіта валошкавыя сталі шалёна папулярнымі.

Гэтаму трэнду ўсяго некалькі дзён. Выглядае, што пачаўся ён падчас «Славянскага базара», калі турысты набывалі бірулькі як сувеніры і выкладвалі іх фота ў сеціва. Трэнду паспрыяў і пост блогеркі govorko_taty, якая зрабіла падборку сувеніраў з Беларусі і паставіла першым фота выяву тых самых бірулек. Цяпер пад яе пастом амаль 300 каментароў.

Бірулькі знайсці ўжо так складана, што на іх проста палююць. Шчаслівыя ўладальнікі посцяць фота здабычы і расказваюць, дзе яе знайшлі:

«У захапленні ад гэтых бірулек. Віцебск, Ратуша».

«Муж знайшоў у «Першым гандлёвым», у рагачоўскай краме (2 паверх)».

«Калі ў Мінску не знайшла са згушчонкай, але мама набыла гэтыя бірулькі ў Віцебскай вобласці».

Тыя, хто не такі жвавы, застаюцца без бірулек. Беларуска піша ў Threads, як вырашыла спытаць пра бірулькі на запраўцы — некаторыя шчасліўцы набывалі іх на АЗС «Беларуснафты»:

«Заходжу сёння на запраўку і пытаюся, дзе ў іх сувенірная прадукцыя, нават не паспела сказаць слова «бірулька». І мне адразу адказваюць: «Дзяўчына, бірулек з валошкамі няма, іх ужо разабралі».

Ёсць, аднак, і скаргі. Некаторыя карыстальнікі, якія набылі бірулькі яшчэ да ажыятажу, расказваюць, нібыта з іх вельмі хутка аблятае фарба. Таму ўладальніцы сувеніра дзеляцца сакрэтам — каб бірулька даўжэй была прыгожая, трэба яе пакрыць лакам.

Дзякуючы Threads пра сувенір даведаліся і за межамі Беларусі. Ёсць каментары, дзе карыстальнікі пытаюцца пра дастаўку бірулек у Расію, Казахстан і нават Стамбул, а таксама цікавяцца, ці ёсць яны на маркетплэйсах.

Падобныя бірулькі знайшліся на Wildberries, вось толькі яны моцна адрозніваюцца ад арыгінала. На бірульцы з Wildberries няма прыгожай валошкі, а банка са згушчонкай заўважна большая, чым на брэсцкім сувеніры.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • бабруйчанін
    23.07.2026
    Зразумела і тлумачыцца..
    Звярніце увагу сталея " падлеткі" раней зараз каб паказаць звярнуць увагу нейкім чынам сябе пазначаюць..рознымі бірулькі Гэта асэнсавана
    Гэта як і падчас " 2020" = Я Асоба Я Беларус Я ні " оні"
    Чаму зараз такі шалёны поспех
    Ні прадаецца хата Матчына Мова
    На Беларусі Бог жыве .
    Гэта таксама ..Я Мы Беларусь
    Німа на што абаперціся абіраецца натуральнае свае тое што у падсвядомасці і адразу адчуваеш глебу моц спакой
    Як і зварот спеў Магутны Божа
    Я Беларусь Мы Беларусы да цябе звяртаемся " ні эліны ні іюдзеі"
    Беларусь Беларусы...Гэта Мы
  • Мясцовы
    23.07.2026
    Что там белорусского? Сделано наверняка в Китае, и даже слово молоко на русском написали. Какой-то позор
  • бабруйчанін
    23.07.2026
    Мясцовы
    А Вы якім чынам да Беларусі з якой " мясцовасці"??? )))

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі5

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі5

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць