У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі
ЕС уводзіць у дзеянне найбуйнейшы за чатыры гады пакет санкцый супраць Расіі, у які ўключаныя 218 пазіцый.

Мазырскі НПЗ
Пад абмежаванні трапяць нафтаперапрацоўчыя заводы Расіі і Беларусі, заявіла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас.
Яна таксама адзначыла, што Еўрапейскі саюз ужо працуе над наступнымі санкцыйнымі мерамі ў дачыненні да Расіі.
«Гэта не канец шляху. Мы ўжо працуем над наступнымі крокамі. ЕС павінен быць гатовы адказаць на любую далейшую эскалацыю з боку Расіі», — напісала Калас у сацыяльнай сетцы X.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары