Часовыя абмежаванні дарожнага руху ўводзяцца на Старавіленскім тракце з вечара 23 ліпеня па 30 кастрычніка ўключна, паведамілі Мінск-Навінам на прадпрыемстве «Гардарбуд».

Абмежаванні закрануць участак ад скрыжавання з Даўгінаўскім трактам і завулкам Чарвякова да вуліцы Нававіленскай.
У сувязі з будаўніцтвам эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Паўночны бераг» на ўчастку ад вуліцы Нававіленскай да вуліцы Веры Слуцкай (у напрамку вуліцы Арлоўскай) будзе арганізаваны аднабаковы рух.
Змены закрануць і грамадскі транспарт. Аўтобусы маршруту №263 будуць курсіраваць ад разваротнага кальца дыспетчарскай станцыі «Возера» па вуліцы Нававіленскай да Старавіленскага тракта.
Для зручнасці пасажыраў на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Нававіленскай з'явіцца часовы прыпыначны пункт.
Каментары