Свет2727

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных

Эстонскі вытворца мясной прадукцыі Rannarootsi Lihatööstus апынуўся ў цэнтры грамадскага скандалу пасля публікацыі рэкламнага допісу ў Facebook. На выяве двое мужчын з украінскімі сцяжкамі на рукавах смажаць мяса на грылі на фоне густых клубоў дыму. Рэкламу суправаджаў слоган: «Правільны грыль робіць горкую цыбулю салодкай», піша err.ee.

Частка карыстальнікаў сацыяльных сетак успрыняла такую рэкламу як адсылку да вайны ва Украіне і праяву мовы варожасці.

Асаблівую крытыку выклікала слова sibul («цыбуля»), бо ў размоўнай эстонскай мове яно часам ужываецца як зневажальная мянушка ў дачыненні да рускамоўных жыхароў краіны.

Выканаўчы дырэктар і член праўлення кампаніі Карма Аксель заявіў, што аўтары рэкламы не ўкладалі ў яе ніякага палітычнага або варожага сэнсу. Паводле яго слоў, слоган быў звязаны выключна з прадукцыяй кампаніі, у склад якой уваходзіць карамелізаваная цыбуля.

Кіраўнік прызнаў, што пра негатыўнае значэнне слова sibul даведаўся толькі пасля таго, як вакол рэкламы ўзнік скандал. Ён падкрэсліў, што кампанія не ставіла перад сабой мэты правакаваць канфлікт.

Тлумачачы выбар візуальнага афармлення, Аксель адзначыў, што густыя слупы дыму на заднім плане былі навеяныя сучаснай навінавай стужкай, у якой штодня паказваюць кадры з войнаў і канфліктаў. Паводле яго, гэта павінна было адлюстраваць сённяшнюю рэчаіснасць, а не быць пасланнем супраць якой-небудзь краіны або народа.

У кампаніі таксама падкрэслілі, што публікацыя не была скіраваная супраць якой-небудзь нацыянальнай групы, якая жыве ў Эстоніі. Па словах кіраўніцтва, тэкст адносіўся да прадукту, а выява адлюстроўвала сучасны інфармацыйны фон.

Разам з тым Карма Аксель прызнаў, што рэклама не перадала той сэнс, які ў яе ўкладвалі аўтары. Ён адзначыў, што, відаць, удалую рэкламу трэба было зрабіць інакш, бо многія людзі зразумелі яе не так, як задумвалася.

Нягледзячы на крытыку ў інтэрнэце і заклікі байкатаваць прадукцыю, кампанія пакуль не плануе выдаляць спрэчны допіс. На думку кіраўніка, цяпер публікацыя ўжо «жыве сваім жыццём», а яе выдаленне не мае асаблівага сэнсу.

У Rannarootsi паведамілі, што рэкламную кампанію распрацоўваў маркетынгавы аддзел, аднак атрымаць каментар ад яго кіраўніка не ўдалося, бо ён знаходзіцца ў адпачынку.

Rannarootsi Lihatööstus — адзін з найбуйнейшых вытворцаў мясной прадукцыі ў Эстоніі. Кампанія выпускае каўбасы, вяндліну, бекон, мяса для грылю і іншыя вырабы. Вытворчасць размешчаная ў павеце Ляэнемаа, а прадукцыя прадаецца ў гандлёвых сетках па ўсёй краіне. 

Каментары27

  • СвЁкла
    23.07.2026
    Кіраўнік маркетынгава аддзелу будзе пакараны.
  • Filipp
    23.07.2026
    "У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных"©
    А хто ліча, што ніякай "варожасці" не было і гэта супадзенне?)
  • Дзмітрый
    23.07.2026
    Ну, ок, а што не так?

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!4

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!4

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць