Свет1414

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку

Прэзідэнт Турцыі звольніў губернатара адной з усходніх правінцый краіны без пазначэння афіцыйнай прычыны. Незадоўга да гэтага чыноўнік апынуўся ў цэнтры публічнай спрэчкі: палітыкі абурыліся яго фотаздымкамі і відэа ў велаформе, якія ён рэгулярна выкладваў у сацсетках. Яны сцвярджалі, што такія паводзіны не адпавядаюць статусу губернатара.

Мехмет Фаціх Чычэклі. Скрын відэа: mehmet_fatih_cicekli / instagram

З падрабязнасцямі знаёміць The Telegraph.

На мінулым тыдні прэзідэнт Турцыі сваім указам адправіў у адстаўку губернатара правінцыі Ардаган Мехмета Фаціха Чычэклі (Mehmet Fatih Çiçekli). Перад гэтым чыноўніка некалькі месяцаў крытыкавалі за актыўнасць у сацсетках і захапленне веласпортам.

Чычэклі рэгулярна публікаваў фота і відэа з велапрабегаў і трэніровак, на якіх быў адзеты ў шчыгульныя веласіпедныя легінсы з лайкры. Менавіта яны і сталі галоўнай прычынай нападак на яго з боку іншых палітыкаў.

Найбольш рэзка выказаўся дэпутат ад Рэспубліканскай народнай партыі Інан Акгюн Алп (İnan Akgün Alp). «Губернатар у легінсах? Гэта проста недапушчальна. Такіх губернатараў трэба здымаць з пасадаў ці хаця б выдаваць ім фігавы лісток», — заявіў ён. Паводле дэпутата, Чычэклі «забыўся на сур'ёзнасць і годнасць дзяржаўнай службы».

З крытыкай выступіў і дэпутат ад кіроўнай Партыі справядлівасці і развіцця Шаміль Таяр (Şamil Tayyar). Ён заявіў, што пастаяннае з'яўленне губернатара ў велаэкіпіроўцы падрывае аўтарытэт яго пасады.

«Ні грамадзяне, ні яго падначаленыя не будуць успрымаць губернатара ў легінсах сур'ёзна. У яго няма аўтарытэту», — сказаў Таяр.

Мехмет Фаціх Чычэклі ў касцюме. Скрын відэа: mehmet_fatih_cicekli / instagram

Як паведамляецца, 49‑гадовы Чычэклі працуе ў сістэме дзяржаўнага кіравання з 2004 года, а губернатарам Ардагана быў прызначаны толькі ў студзені. З пасады яго знялі 17 ліпеня.

Аднак ужо на наступны дзень у інтэрнэце з'явілася петыцыя з патрабаваннем вярнуць чыноўніка на працу. Яна хутка сабрала амаль 10 тысяч подпісаў.

Яе аўтары сцвярджаюць, што Чычэклі шмат зрабіў для развіцця моладзевага спорту і велатурызму ў горнай правінцыі. Паводле іх, дзякуючы яго ініцыятывам усё больш маладых людзей пачалі займацца спортам.

Сам Чычэклі — заўзяты веласіпедыст. Ён прапаноўваў арганізаваць у Ардагане велафестываль, а ў сваіх сацсетках таксама дзяліўся відэа з трэніровак па веславанні.

Навіну пра звальненне губернатара негатыўна ўспрынялі і ў Еўропе. Дакладчык Еўрапарламента па Турцыі Нача Санчэс Амор абвінаваціў Інана Акгюна Алпа ў падтрымцы ісламска-кансерватыўнага парадку дня.

Сам Чычэклі таксама не бачыць нічога дзіўнага ў сваім выбары адзення.

«Гэта проста спартыўнае адзенне. Часам варта забыцца пра пасады і тытулы і памятаць, што ты найперш чалавек. Спорт, язда на ровары ці веславанне — гэта не нешта дрэннае. Наадварот, гэтым варта займацца людзям у любым узросце», — сказаў ён пасля звальнення і паабяцаў «працягваць круціць педалі».

Каментары14

  • Значна лепш, калі ў шараварах і чалме!
    25.07.2026
    Цікавая замалёўка аб палітычных норавах Турцыі.
  • хм
    25.07.2026
    Да, не европейский ценности...
  • Bhagawan
    25.07.2026
    Heta ž narmalny stroj dla jazdy rovaram...

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць