Каханне і сэкс66

Беларускі комік Максім Заяц ажаніўся з вядомай расійскай вядучай. На вяселлі яны выйшлі пад «Завіруху»

Яна даслала яму эмодзі зайца — праз тры гады яны ажаніліся.

Алеся Іванчанка і Максім Заяц. Фота тут і далей: сацсеткі Іванчанкі

Беларускі комік і імправізатар Максім Заяц ажаніўся з расійскай вядучай і актрысай Алесяй Іванчанкай. Вяселле згулялі 25 ліпеня ў Маскве, але да апошняга трымалі яго ў сакрэце. Пра падзею прыхільнікі даведаліся ўжо ў дзень урачыстасці, калі Іванчанка апублікавала фота ў вясельнай сукенцы з подпісам: «Мы сёння жэнімся, а вы што?»

Для выхаду маладыя выбралі беларускую песню — знакамітую «Завіруху» вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы». На цырымонію прыехалі бацькі жаніха з Беларусі і бацькі нявесты з Краснадарскага краю.

Праводзіла цырымонію сяброўка нявесты, камікеса Ліза Юшчук. Яна звярнулася да маладых словамі: «Алеся, ты прымусіла Максіма паверыць у астралогію, а ты, Максім, прымусіў Алесю паверыць у каханне». Пасля гэтых слоў Іванчанка расплакалася.

Заручальныя пярсцёнкі вынес беларускі комік, калега Зайца па камандзе «Мінскія» Сяргей Гарох — з плюшавым парасяткам Пухляй на руках.

Скрыншот з відэа гасцей вяселля

Цацку ў асяроддзі пары называюць іх сямейным талісманам. Так, Алеся ставіцца да Пухлі амаль як да жывога члена сям’і: бярэ яго з сабой у падарожжы, размаўляе з ім і нават раіцца. Максім гэта падтрымлівае.

На гэтым жартоўная частка не скончылася. Сувядоўца Іванчанкі па шоу «Натальная карта» Дзмітрый Жураўлёў з’явіўся ў гусарскім мундзіры, а пазней разам з казацкім хорам выканаў «Люба, братцы, люба». 

Вяселле аформілі палявымі кветкамі, кветкавымі прынтамі і выявамі зайцаў — відавочнай адсылкай да сцэнічнага прозвішча жаніха. Іванчанка пазней патлумачыла, што ім хацелася не «карцінкі для сацсетак», а звычайнага цёплага свята.

Скрыншот з відэа гасцей вяселля

«Галоўным для нас было, каб усе былі смачна накормленыя, адчувалі сябе камфортна, як дома. У нас не было ніякага дрэс-коду і іншых эстэцкіх штучак, якія нам не ўласцівыя. Хацелася проста па-чалавечы і ад душы пагуляць, як кажуць на Кубані», — напісала яна.

Паводле Іванчанкі, падрыхтоўку да вяселля хавалі наўмысна. Госці падтрымалі просьбу маладых і да самога свята нічога не публікавалі.

«Бываюць такія этапы ў жыцці, якія ты аберагаеш, хочаш пражыць ціхенька для сябе і гатовы падзяліцца гэтым толькі постфактум. І ўся наша банда гасцей падтрымала нашу просьбу», — патлумачыла яна.

Хто такі Максім Заяц

Сапраўднае прозвішча 36‑гадовага коміка — Загайскі. Ён нарадзіўся ў Мінску, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, займаўся КВЗ і працаваў вядоўцам вяселляў ды карпаратываў.

Шырэйшай аўдыторыі Заяц стаў вядомы пасля ўдзелу ва ўкраінскім шоу «Рассмяшы коміка». У адным з выпускаў яму ўдалося пяць разоў рассмяшыць Уладзіміра Зяленскага і Яўгена Кашавога і выйграць 50 тысяч грыўняў. Разам з Арцёмам Гаўсам ён таксама выступаў у расійскім «Камеды Батл».

Найбольшую пазнавальнасць Заяц атрымаў як удзельнік каманды «Мінскія». У 2020 годзе яна перамагла ў першым тэлевізійным сезоне шоу «Імправізацыя. Каманды», а ў двух наступных дайшла да фіналу. Пазней удзельнікі «Мінскіх» далучыліся да праекта «ДВИЖ», дзе Максім таксама стаў адным з вядоўцаў размоўнага шоу «ОТЫДО». 

Хто такая Алеся Іванчанка

Алеся Іванчанка нарадзілася ў станіцы Калужскай Краснадарскага краю. Яна скончыла школу з залатым медалём, вучылася ў Кубанскім дзяржаўным універсітэце і яшчэ ў студэнцкія гады пачала гуляць у КВЗ. У складзе «Планеты Сочы» выступала ў тэлевізійнай Прэм’ер-лізе, а таксама трапляла ў Міжнародную лігу КВЗ у Мінску.

Сапраўдная папулярнасць прыйшла да Іванчанкі ў 2023 годзе дзякуючы шоу «Натальная карта». У ім яна ў вобразе астролага разбірае гараскопы вядомых гасцей, а Дзмітрый Жураўлёў спрабуе супрацьпаставіць яе прадказанням логіку і скептыцызм. Пазней Іванчанка стала вядоўцай шоу «Хуткія спатканні», а таксама сыграла галоўную ролю ў серыяле «Няня Оксана». 

Пачалося ўсё з эмодзі зайца

Максім і Алеся пазнаёміліся ў сацсетках у 2023 годзе. Заяц дадаў Іванчанку ў сябры, але сам доўгі час не рабіў наступнага кроку. Урэшце першай напісала Алеся: напярэдадні Новага года яна даслала яму эмодзі зайца. 

Яшчэ да пачатку рамана Іванчанка склала натальную карту Максіма і, паводле зорак, яны нібыта не вельмі пасавалі адно аднаму. Праз тры гады пара ўсё ж дайшла да вяселля. 

Каментары6

  • Кнур
    28.07.2026
    А какие у нее трусы?
    Почему про трусы бабы протасевича писали, а про трусы бабы зайца не написали?
  • Хмм
    28.07.2026
    Ничего про них не знал, но как тут не отметить, что украинская фамилия из Кубани
  • Отец Засандалий
    28.07.2026
    Господи, Слава тебе. Успокоил.

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра4

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА1

Ціханоўская: Я званіла Сяргею ў ЗША кожны вечар, правярала хатнія заданні дзяцей. Але ж ён малайчынка, справіўся10

Тэмпература паветра ў Беларусі дасягнула 35 градусаў2

Ціханоўская перадала свае першыя баксёрскія пальчаткі на дабрачынны розыгрыш11

Людзі ў Кіеве загінулі, калі беглі ў схованкі і дапамагалі параненым8

Сотні агеньчыкаў на вадзе. Як у Мінску прайшоў першы вечар фестывалю водных ліхтарыкаў7

15‑гадовы падлетак патануў пад Гомелем

У Чорным моры пасля атакі беспілотнікаў затануў расійскі кантэйнеравоз «Яніна»2

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра4

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць