Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі
Валянцін Рыбакоў таксама не выключыў новага прыезда Джона Коўла ў Мінск. І дадаў, што сустракаецца са спецпрадстаўніком ЗША «раз на тыдзень — дзесяць дзён».

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валенцін Рыбакоў пасля дакладу ў Аляксандра Лукашэнкі анансаваў сваю хуткую сустрэчу са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам.
У найбліжэйшыя дні Рыбакоў плануе вярнуцца ў Нью-Ёрк для асабістай сустрэчы з Коўлам. Ён адзначае, што пасланне ад Лукашэнкі будзе яму перададзена. «Будзем чакаць вынікаў», — дадаў ён.
Дыпламат паведаміў, што «літаральна некалькі дзён таму былі сфармуляваныя чарговыя пэўныя прапановы ЗША ў наш адрас», з якімі Лукашэнка азнаёміўся і «даў адпаведныя даручэнні тым структурам, якія павінны займацца рэалізацыяй гэтых прапаноў».
Каментуючы магчымы фармат далейшага ўзаемадзеяння, пастпрад заявіў, што цяпер абмяркоўваюцца пытанні, якія можна вырашыць у двухбаковых адносінах, наступныя крокі, якія абодва бакі могуць і павінны зрабіць пасля яго папярэдняга візіту.
«Магчыма, гаворка пойдзе пра нейкія наступныя візіты. Я зараз не буду агучваць канкрэтныя рэчы ці даты», — сказаў ён.
Пры гэтым Рыбакоў падкрэсліў, што дыялог з Вашынгтонам працягваецца, а самі «кантакты з амерыканскім бокам носяць вельмі ўстойлівы і рэгулярны характар».
«Нашы кантакты з амерыканскім бокам прадаўжаюцца, маюць вельмі ўстойлівы і рэгулярны характар, — заявіў Валянцін Рыбакоў. — Фактычна раз на тыдзень — дзесяць дзён у мяне праходзяць сустрэчы са спадаром Коўлам — асноўным перагаворшчыкам з амерыканскага боку і іншымі прадстаўнікамі».
Каментары
Применяется это зачастую для оборзевших оппонентов-колхозников, жлобов.)))