Вайна

Пад украінскім Хмяльніцкім дэтанавалі боепрыпасы на вайсковым палігоне

У Хмяльніцкім 31 ліпеня адбыліся магутныя выбухі, якія былі звязаныя з надзвычайным здарэннем на тэрыторыі вайсковага палігона. Паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры Украіны, там пачалася дэтанацыя боепрыпасаў, піша Украінская служба Бі-бі-сі.

Хмяльніцкі, 31 ліпеня. Выбухі ў горадзе бачна здалёк

Інцыдэнт адбыўся каля 11:55. У выніку пацярпелі чацвёра вайскоўцаў. Іх даставілі ў медыцынскую ўстанову, дзе ім аказваюць дапамогу. Наколькі цяжкія іх траўмы, пакуль высвятляецца. Акрамя таго, на момант паведамлення не было сувязі з некалькімі вайскоўцамі, якія знаходзіліся на тэрыторыі палігона.

Украінскія праваахоўнікі пачалі расследаванне і дапытваюць камандаванне і вайскоўцаў адпаведнай часці. Агледзець месца выбуху і правесці асноўныя следчыя дзеянні пакуль немагчыма, паколькі дэтанацыя працягваецца і тэрыторыя застаецца небяспечнай. Следства павінна высветліць, што менавіта стала прычынай здарэння.

Крымінальную справу распачалі паводле артыкула аб парушэнні правіл абыходжання са зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі, калі гэта прывяло да траўмавання некалькіх чалавек.

Раней Сілы спецыяльных аперацый Украіны таксама пацвердзілі, што выбухі адбыліся на тэрыторыі палігона адной з вайсковых часцей у Хмяльніцкай вобласці. Паводле іх, спачатку адбыўся выбух, пасля чаго пачалася дэтанацыя боепрыпасаў.

Мэр Хмяльніцкага Аляксандр Сімчышын паведаміў, што ў выніку выбухаў былі пашкоджаныя некалькі жылых і камунальных будынкаў. Паліцыя ачапіла тэрыторыю, куды маглі разляцецца аскепкі. Жыхарам навакольных раёнаў рэкамендавалі заставацца ў сховішчах.

Першапачаткова мясцовыя ўлады паведамлялі толькі пра некалькі выбухаў і казалі, што пацярпелых няма. Відавочцы расказвалі пра моцныя выбуховыя хвалі, вялікія клубы дыму і пажар. Пасля асноўных выбухаў, паводле мясцовых паведамленняў, адбываліся і менш магутныя паўторныя дэтанацыі.

У сацыяльных сетках таксама з'явіліся паведамленні пра пашкоджаныя вокны і рамы ў жылых дамах. З-за сітуацыі часова змяняўся рух некаторых гарадскіх аўтобусаў.

Пры гэтым паветранай трывогі або паведамленняў пра расійскі абстрэл Хмяльніцкага ў гэты момант не было. Незадоўга да выбухаў абласныя ўлады паведамлялі пра планавую ўтылізацыю выбухованебяспечных прадметаў у Стараканстанцінаве, але гэты горад знаходзіцца больш чым за 40 кіламетраў ад Хмяльніцкага. Улады ўдакладняюць абставіны здарэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу1

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу1

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць