Улада99

«Белтрансгаз» пагасіў запазычанасць, патрабуе грошай за транзіт

Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка 23 чэрвеня на экстраннай прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Белтрансгаз» пагасіў запазычанасць перад «Газпромам» у памеры 187 млн. долараў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка 23 чэрвеня на экстраннай прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, Беларусь запазычыла 200 млн. долараў, з якіх 187 млн. пайшлі на пакрыццё доўгу.

У сваю чаргу Мінск запатрабаваў ад «Газпрома» да 10.00 24 чэрвеня аплаціць доўг за транзіт газу ў памеры 260 млн. долараў. «Калі гэта не будзе зроблена, Беларусь спыніць транзіт вуглевадароднай сыравіны», — заявіў Сямашка.

«Газпром» аплаты за транзіт пакуль не атрымаў, паведамляюць у кампаніі.

З сённяшняга дня пастаўкі расійскага газу ў Беларусь скарочаны ўжо на 60% ад плана, паведаміў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер на ранішнім пасяджэнні аператыўнага штаба.

У сераду з 10.00 абмежаванні паставак расійскага газу склалі 60%.

Абмежаванні, нагадаем, былі ўведзены раніцай 21 чэрвеня — тады «Газпром» скараціў пастаўкі газу ў Беларусь на 15%. 22 чэрвеня аб’ём паставак зменшыўся на 30%.

21 чэрвеня першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што рэспубліка разлічыцца за расійскі газ на працягу двух тыдняў. Пры гэтым беларускі бок выстаўляе расіянам сустрэчнае патрабаванне — пагасіць доўг за транзіт газу па сваёй тэрыторыі ў 217 млн. даляраў.

22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу цераз Беларусь.

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек заявіў, што Еўрасаюз не мае намеру ўмешвацца ў газавую спрэчку Расіі і Беларусі. «Мы не ўмешваемся ў адносіны паміж дзвюма краінамі — гэта справа Расіі і Беларусі», — заявіў ён 22 чэрвеня, знаходзячыся ў Маскве.

Бузек выказаў надзею на тое, што рознагалоссі па газе паміж Масквой і Мінскам не паўплываюць на пастаўку паліва ў еўрапейскія краіны.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА7

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць