Свет44

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны

Прэзідэнт Сербіі таксама заявіў, што не чакае заканчэння расійска-ўкраінскай вайны ні да канца 2026 года, ні да вясны 2027 года.

Аляксандр Вучыч. Фота: Darko Vojinovic / AP

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што лічыць цяперашнюю сітуацыю пачаткам больш маштабнай вайны. Пра гэта ён сказаў у падкасце старшыні праўлення медыяканцэрна Axel Springer Маціяса Дэпфнэра, апублікаваным 9 жніўня, паведамляе тэлеканал «Дождь».

«Калі вы пытаецеся, што асабіста я думаю, — і я не буду тлумачыць, чаму так думаю, — то, на маю думку, мы знаходзімся ў пачатку больш маштабнай вайны. Я спадзяваўся, што да гэтага моманту нехта зробіць крокі дзеля дасягнення міру. Гэтага не адбылося, і ў бліжэйшы час не адбудзецца. Гэта азначае, што мы стаім на парозе значна, значна больш маштабнай вайны», — сказаў Вучыч.

У размове Вучыч таксама заявіў, што не чакае заканчэння расійска-ўкраінскай вайны ні да канца 2026 года, ні да вясны 2027 года. Ён патлумачыў гэта тым, што бакі знаходзяцца ў тупіку, а кампраміс, на яго думку, стане магчымым толькі пасля таго, як адзін з бакоў атрымае відавочную перавагу.

Вучыч таксама выказаў меркаванне, што Уладзімір Пуцін імкнецца ўсталяваць кантроль над усім Данбасам і пасля гэтага можа быць гатовы скончыць вайну.

Прэзідэнт Сербіі заклікаў ЗША і еўрапейскія краіны дамагацца перамоваў і спынення агню, а не чакаць знясілення расійскіх войскаў. «Ніхто не хоча міру. Усе хочуць паразы іншага боку», — заявіў ён, дадаўшы, што вынікам вайны павінен стаць кампраміс, а не параза аднаго з бакоў.

Каментары4

  • Парада
    10.08.2026
    Ensureassure, my frienfs say me (c) девка эпштнйна, вы столькі словаў набалталі, а сваю думку ясна і коратка выказаць так і не змаглі.
    Вучыцеся ясна і коратка выкладаць свае думкі.
    Ці вы проста свае эмоцыі вырашылі выплеснуць у эфір? І вам усё роўна, зразумеюць вас чытачы, ці не зразумеюць?
  • Ну
    10.08.2026
    "..вынікам вайны павінен стаць кампраміс, а не параза аднаго з бакоў."
    Я б сказаў, што вынікамі вайны павінна была б стаць параза расеі, але ж, нажаль, праз пазіцыю Амерыкі і Еўропы гэта немагчыма, таму прыйдзецца пайсці на нейкі кампраміс. Пры тым, што Украіна ўжо заплаціла вялікай крывёй за сваю незалежнасць.
  • маларосія не пераможа вялікаросію
    10.08.2026
    "але ж, нажаль, праз пазіцыю Амерыкі і Еўропы гэта немагчыма"
    Ну, з аднаго боку так.
    З іншага, немагчыма перамагчы ў такой вайне не змагаючыся з карупцыяй і не правадзя неабходных рэформ. Відавочна ўжо што Зяленскі нічога з гэтага рабіць не збіраецца. У расеі больш дэмаграфічны і эканамічны патэнцыл, таму Украіне для перамогі трэба быць лепей, а не капіраваць горшыя практыкі рф - карупцыя, закручванне гаек, нізкае стаўлення да жыцця грамадзян
    Патрэбны новы, больш кампетэнтны ўрад, інакш вельмі дрэнна ўсё можа скончыцца

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы4

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы4

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць