Свет33

Расія ставіць Арменіі ультыматум — да снежня вызначыцца з рэферэндумам

Намеснік міністра замежных спраў Расіі Міхаіл Галузін заявіў, што да снежня Арменія павінна вызначыцца з пытаннем правядзення рэферэндуму аб выбары паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян

Паводле слоў расійскага намесніка міністра, калі Ерэван не прыме рашэнне аб рэферэндуме, кіраўнікі ЕАЭС у снежні ўлічаць гэта пры выпрацоўцы далейшых сумесных дзеянняў у дачыненні да Арменіі. Таксама ім павінны прадставіць ацэнку магчымых наступстваў выхаду краіны з ЕАЭС.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней заяўляў, што праводзіць рэферэндум да атрымання краінай статусу кандыдата на ўступленне ў ЕС няма сэнсу. На яго думку, армянскія грамадзяне павінны выбіраць паміж ЕАЭС і рэальнай альтэрнатывай, а пакуль статус кандыдата не атрыманы, такой альтэрнатывы няма.

Расійскі бок прапануе паставіць пытанне перад армянскімі выбаршчыкамі ўжо цяпер — ці гатовыя яны адмовіцца ад членства ў ЕАЭС дзеля перспектывы ў будучыні далучыцца да ЕС.

Адначасова Масква патрабуе ад Ерэвана аднавіць фінансаванне Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Галузін заявіў, што адмова Арменіі ўдзельнічаць у працы АДКБ і падпісваць рашэнні арганізацыі не вызваляе яе ад абавязку плаціць членскія ўнёскі.

Расійскі дыпламат таксама папярэдзіў, што Рада калектыўнай бяспекі АДКБ можа абмежаваць паўнамоцтвы Арменіі. Адпаведнае пытанне плануецца разгледзець 11 лістапада ў Маскве. Сярод магчымых мер — пазбаўленне Арменіі права голасу і магчымасці вылучаць сваіх прадстаўнікоў на квотныя пасады ў арганізацыі.

Арменія фактычна замарозіла свой удзел у АДКБ яшчэ ў лютым 2024 года. У маі таго ж года Ерэван адмовіўся фінансаваць працу арганізацыі, аргументуючы гэта тым, што АДКБ не аказала Арменіі неабходнай дапамогі падчас канфлікту з Азербайджанам вакол Нагорнага Карабаха.

У 2026 годзе Масква ўжо неаднаразова заяўляла пра магчымасць пакараць Арменію за запазычанасць перад АДКБ. У чэрвені кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў казаў, што краіны арганізацыі могуць выкарыстаць адпаведныя палажэнні яе статута.

Адносіны паміж Масквой і Ерэванам апошнім часам істотна пагоршыліся на фоне пераарыентацыі Арменіі на Еўропу. Пашынян усё больш адкрыта выступае за збліжэнне з ЕС і крытычна выказваецца адносна Расіі. У маі ён не паехаў у Маскву на парад 9 мая і заявіў, што Арменія не падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны.

У адказ расійскія ўлады пачалі ўводзіць абмежаванні на пастаўкі некаторых армянскіх тавараў. Уладзімір Пуцін таксама заклікаў Арменію вызначыцца са сваім знешнепалітычным курсам праз рэферэндум і папярэджваў Ерэван пра магчымыя наступствы збліжэння з Еўрасаюзам, спасылаючыся на прыклад Украіны.

Каментары3

  • Ёсік
    12.08.2026
    Аб якіх наступствах выхаду Арменіі йдзе размова? Вы ж, расейцы, ужо выкрасьлілі іх са свайго жыцьця, забараніўшы ўвоз гародніны, напояў, кветак. Астатнім хаўрусьнікам глузды дурыце.
  • Паводзь сябе добра, Масква!
    12.08.2026
    Расеі трэба займацца сваімі справамі, не перасьледваць суседзяў і змагацца зь беднасьцю ў межах сваіх.
  • Янка
    12.08.2026
    Нiчога Расея ў межах а нi АДКБ, а нi EАЭС супраць Арменіі не зробіць. Бо ніякіх працаздольных прававых інструментаў для вырашэння падобных спрэчак унутры гэтых прарасейскіх арганізацыі не прадугледжана наўмысна, каб ніхто не мог легальна паставіць на месца нахабную Расею, у той момант калі тая звычайна цісне на астатніх вайсковым ды эканамічным мантажом. І наўрадці нейкія антыармянскія рашэнні падтрымае Казахстан

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць