У Гродзенскім заапарку ўпершыню нарадзілася птушаня палярных соў
Белыя совы Нэйсан і Букля, якія жывуць у Гродзенскім заапарку, упершыню далі патомства.

Самец Нэйсан прыбыў у Гродна з Масквы ў 2018 годзе, а самку Буклю прывезлі з Мінска ў 2022-м.
Увесну Букля адклала тры яйкі, але праз адсутнасць вопыту наседжвання ў ліпені вылупілася толькі адно птушаня.
Трохі больш як праз месяц савяня пакінула гняздо. Цяпер яно ўжо падрасло, пачало лятаць і вучыцца есці самастойна, хоць тата Нэйсан дагэтуль працягвае яго апекаваць і падкормліваць.

Палярная (або белая) сава — найбуйнейшая птушка тундры з размахам крылаў да 1,75 метра. У адрозненне ад большасці іншых соў, яна палюе ўдзень, а дзякуючы асабліваму пер'ю лётае бясшумна. Самцы часта маюць перламутрава-белае апярэнне, а самкі — з цёмнымі плямамі. Аснову іх рацыёну складаюць лемінгі, якіх адна сава з'ядае больш за 1500 за год.
Каментары
праз месяц з НЕЧЫМ