Каханне і сэкс1616

Артыстка, якая спявала оду Лукашэнку, выйшла замуж за Аляксандра

Кар’ера Аляксандры Мелех рэзка пайшла ўгору пасля таго, як яна стала любіміцай Ганны Сялук. Нядаўна артыстка пабралася шлюбам.

Аляксандра Мелех. Тут і далей скрыншоты яе інстаграма

У ЗАГС спявачка дайшла 8 жніўня. Абраннікам Аляксандры Мелех стаў гукарэжысёр Аляксандр Барскіх. Ён мае грамату ад былога міністра культуры Руслана Чарнецкага за добрую працу на праўладных мерапрыемствах.

Да 2022 года Аляксандра Мелех была малавядомай. Яна нарадзілася ў Нароўлі, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працавала настаўніцай у мінскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач» ды выходзіла на бэк-вакале ў спявачкі Аўры.

Але ўсё змянілася пасля таго, як 24‑гадовая дзяўчына праспявала чарговы «хіт» Ганны Сялук — песню «Ах, Аляксандр!», якая мусіла прадэманстраваць народную любоў.

Вось якія там радкі:

«Ах, Александр, Александр, Александр!
Удача наша, и надежда, и отрада,
На белом свете он такой один,
Такой один, а мне другого и не надо».

Пасля гэтага Аляксандра Мелех, якая сціпла называе сябе «душа народная», стала зоркай праўладных мерапрыемстваў. Нявестка Лукашэнкі, якая піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук, перыядычна падкідвае артыстцы нешта з вынікаў сваёй творчасці — напрыклад, гімн Году якасці.

Каментары16

  • Аналитик
    12.08.2026
    После крушения режима Луки и ареста всех провластных у неё будет отмазка, что она пела про мужа.
  • Алё
    12.08.2026
    Вот пусть эти и рожают за всю страну, если нормальные люди были вынуждены бежать из-за ее любимого Александра-пенсионера.
  • Ленин всегда живой! Ленин всегда с тобой
    12.08.2026
    І пра Леніна песні пісалі, спявалі. Але ж тады быў узровень. Усе гэтыя людзі разумеюць, што ў творчасці яны поўныя нулі?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць