Удзельнікі акцыі выйшлі з іспанскімі сцягамі і плакатамі «Мы не хочам вяртацца ў Марока» і «Мы таксама людзі».

Сотні мігрантаў, якія нядаўна трапілі ў іспанскі эксклаў Сеута на поўначы Афрыкі, правялі акцыю пратэсту на гарадскім пляжы. Яны запатрабавалі даць ім прытулак і не вяртаць іх у Марока, паведамляе Reuters.
Удзельнікі акцыі выйшлі з іспанскімі сцягамі і плакатамі «Мы не хочам вяртацца ў Марока» і «Мы таксама людзі». Многія з іх жывуць на пляжы Эль-Трамплін або на ўскраінах Сеуты, чакаючы магчымасці трапіць у кантынентальную Еўропу.
Улады заявілі, што яны не змогуць застацца ў анклаве.
Паводле ацэнак Reuters, у Сеуце застаюцца ад 5 да 8 тысяч мігрантаў.
Двума тыднямі раней мяжу эксклава, дзе жыве каля 80 тысяч чалавек, перасеклі больш за 72 тысячы чалавек. Большасць з іх пасля вярнулася ў Марока.
Міністр унутраных спраў Іспаніі Фернанда Грандэ-Марласка раней заявіў, што мігрантам, якія незаконна перасеклі мяжу, не дазволяць застацца ў Сеуце, пераехаць у кантынентальную частку краіны або атрымаць легальны статус. Выключэнні могуць зрабіць у рэдкіх выпадках, калі людзі знаходзяцца ў вельмі ўразлівым становішчы.
Апытаныя мігранты з Марока расказалі, што пакінулі краіну з-за нізкіх заробкаў і дрэнных умоў працы. Сярод тых, хто дабраўся да Сеуты, былі таксама людзі з Нігерыі, Бангладэш і Сенегала, якія ўцякалі ад узброеных канфліктаў і пераследу.
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары
жанчын амаль не бачна
Хлопцы, не сумуйце, вы сваімі дзеяннямі толькі дапамагаеце правым партыям