Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня праводзіць у сваёй рэзідэнцыі ў Астрашыцкім Гарадку сустрэчу з прэзідэнтам М’янмы Мін Аун Хлайнам, які ў гэты дзень прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.

Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, цяперашняя сустрэча праходзіць у «хатняй нефармальнай абстаноўцы». Спачатку палітыкі размаўляюць сам-насам, а пасля для іх запланаваная нефармальная вячэра.
Асноўная, афіцыйная частка візіту адбудзецца 21 жніўня ў Палацы Незалежнасці. Там Лукашэнка і Мін Аун Хлайн правядуць афіцыйныя перамовы, пасля чаго адбудзецца сустрэча дэлегацый Беларусі і М’янмы.
Ужо сёння Лукашэнка запэўнівае свайго азіяцкага госця:
«Вам і вашым бізнэсменам мы адчынілі ўсе дзверы, калі ласка, глядзіце. Усё, што вам цікава, і ўсё, што мы можам зрабіць, пачынаючы ад сельскай гаспадаркі і заканчваючы вайскова-прамысловым комплексам, усё, што мы можам, мы для вас зробім».
Каментары