У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода
37‑гадовы мужчына загінуў.

Днём 25 жніўня ў Аршанскім раёне падчас будаўнічых работ загінуў 37‑гадовы мантажнік сантэхнічных сістэм. Спецыялісты выконвалі ўстаноўку і мантаж водаправодных труб, калі ў траншэі адбыўся абвал грунту.
Рабочага цалкам засыпала. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.
Каментары