Грамадства

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Калі яму прапанавалі пакласці зброю і здацца, беларус зрабіў яшчэ адзін стрэл з аўтамата. Перамовы з ім вялі больш за чатыры гадзіны.

Фота: Schutterstock

У Харкаве паводле падазрэння ў хуліганстве з выкарыстаннем аўтамата і гранаты ў жылым доме ўзялі пад варту ўраджэнца Мінска, грамадзяніна Беларусі, які служыць разведчыкам у замежным легіёне Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны.

За краты беларус трапіў 20 жніўня, але можа выйсці пад так званыя «асабістыя абавязкі», калі сплаціць 266 240 грыўняў закладу (амаль 6 тысяч даляраў), піша Радыё Свабода.

Сваёй віны беларускі добраахвотнік не прызнае. Сцвярджае, што ўсё адбылося ў межах самаабароны ад невядомых, якія на яго напалі. Яго адвакат назваў падазрэнне неабгрунтаваным.

Абмежаванні на свабоду перамяшчэння беларуса будуць дзейнічаць сама менш да 18 кастрычніка.

Беларускаму вайскоўцу выставілі падазрэнне паводле ч. 4 артыкула 296 Крымінальнага кодэкса Украіны — хуліганства, то-бок грубае парушэнне грамадскага парадку з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Яму пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Інцыдэнт адбыўся 20 жніўня ў Харкаве на першым паверсе двухпавярховага жылога дома ў прыватным сектары горада.

Як вынікае з матэрыялаў справы, уначы, прыблізна а 01:30, жыхары пачулі ў пад'ездзе гучныя крыкі мужчыны, які меў з сабой аўтамат з набітым магазінам і боепрыпасы. Потым адбыўся выбух, з вокнаў пасыпалася шкло. Сцвярджаецца, што беларус нібыта кінуў у пад'езд гранату. На месца выклікалі паліцыю.

Прыехалі прадстаўнікі патрульнай паліцыі, а таксама двух спецыяльных падраздзяленняў КОРД (Корпус аператыўна-раптоўнага дзеяння Нацыянальнай паліцыі Украіны) і ТОР (спецыяльнае падраздзяленне «Тактычна-аператыўнае рэагаванне» ў складзе патрульнай паліцыі).

Калі яму прапанавалі пакласці зброю і здацца, беларус зрабіў яшчэ адзін стрэл з аўтамата. Перамовы з ім вялі больш за чатыры гадзіны. У выніку ён дастаў магазін з аўтамата, паклаў зброю на зямлю, падняў рукі ўверх, пасля чаго вайскоўцы спецыяльнага падраздзялення затрымалі яго.

Ніякіх іншых дэталяў не вядома. Зброю, якую знайшлі на месцы інцыдэнту, — аўтамат, 17 патронаў і запал ад гранаты — прызналі рэчавымі доказамі ў справе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў43

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці8

Падчас атакі на Растоўскую вобласць украінскія беспілотнікі ўпершыню нанеслі ўдары па складах DNS2

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай21

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў43

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць