Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына
«Яна зацягнула ў спальню яго, душыла, выкручвала руку, дала нагой па ягадзіцы, кінула на падлогу і біла галавой аб гэту падлогу некалькі разоў».

Мінчанка Аляксандра абвінаваціла выхавацельку дзіцячага садка ў збіцці яе 7‑гадовага сына. Пра інцыдэнт, што здарыўся 24 жніўня, маці распавяла ў сацсетцы Threads.
Паводле слоў жанчыны, здарэнне адбылося ў садку №149 Мінска.
Паводле слоў жанчыны, у дзень здарэння ў групе працавала выхавацелька на замене.
Здарэнне адбылося, калі група вярнулася з прагулкі. «[Выхавацелька] вырашыла зацягнуць яго за каптур у спальню і біць. За што? Ні за што, проста ён раззлаваў яе тым, што вельмі актыўны і рухомы», — напісала Аляксандра.
«Яна зацягнула ў спальню яго, душыла, выкручвала руку, дала нагой па ягадзіцы, кінула на падлогу і біла галавой аб гэту падлогу некалькі разоў», — пераказвае маці расказ сына.
Іншыя дзеці бачылі, як яна цягнула яго ў спальню, піша яна.
«Я плакаў, і ў мяне дрыжалі ногі», — пераказвае жанчына словы сына.
Маці заўважыла пашкоджанні толькі дома. Яна зафіксавала вынікі гвалту ў медыкаў: у хлопчыка зафіксавалі кровападцёкі на галаве, руцэ, па ўсёй шыі, драпіну на ілбе.
Аляксандра таксама звярнулася з заявай у міліцыю.
Каментары