Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва
31 жніўня стала апошнім днём Ціма Кука на пасадзе генеральнага дырэктара кампаніі Apple. З 1 верасня кіраўніцтва тэхналагічным гігантам афіцыйна пераходзіць да Джона Тэрнуса, які да гэтага займаў пасаду старшага віцэ-прэзідэнта па распрацоўцы апаратнага забеспячэння.

Перад звальненнем Кук накіраваў супрацоўнікам Apple развітальны ліст, у якім прызнаўся, што будзе вельмі сумаваць па сваёй працы, але перадае кіраванне ў надзейныя рукі:
«Я буду сумаваць па тым, як кіраваў вамі і быў з вамі на кожным кроку, хоць і адчуваю велізарнае суцяшэнне, перадаючы кіраванне такому бліскучаму, цудоўнаму і здольнаму чалавеку, як Джон. Нямногія разумеюць, што трэба для стварэння прадуктаў, якія мяняюць свет, так, як гэта робіць Джон, і я вельмі рады ягонаму лідарству».
Цім Кук узначальваў Apple на працягу 15 гадоў. Яго пераемнік Джон Тэрнус раней курыраваў распрацоўку прылад, якія прыносілі каля 80% даходу кампаніі. Новы кіраўнік ужо заяўляў, што Apple працягне рабіць галоўны акцэнт на дызайне, бо ён застаецца асновай усіх прадуктаў брэнда.
Каментары