Здарэнні33

Маці знайшла ў сына і выкінула чужы вэйп. За гэта хлопчыка абстралялі з пнеўматыкі

У Светлагорску 17‑гадовы хлопец здаваў вэйп у арэнду, а пасля абстраляў 13‑гадовага «кліента».

Паводле інфармацыі міліцыі, 17‑гадовы жыхар Светлагорска арганізаваў своеасаблівы бізнес: здаваў сваю электронную цыгарэту ў арэнду за 15 рублёў на суткі.

Аднойчы вэйп узяў 13‑гадовы хлопчык. Прыладу знайшла яго маці — яна выкінула электронную цыгарэту і вылаяла сына.

17‑гадовы гаспадар запатрабаваў вярнуць вэйп. Даведаўшыся, што прылады больш няма, ён выставіў малодшаму хлопчыку рахунак на 40 рублёў і прыгразіў «разбіць твар», калі той не заплаціць.

Грошай хлопчык не аддаў. Праз некалькі дзён падлеткі сустрэліся каля пад’езда. Як сцвярджае міліцыя, 17‑гадовы хлопец тройчы стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў рукі і ногі 13-гадовага. Той у слязах прыбег дадому і расказаў пра здарэнне маці, якая патэлефанавала ў міліцыю.

Супраць старэйшага падлетка завялі крымінальную справу.

Каментары3

  • Дрын
    02.09.2026
    Вось менавіта з-за такога варта ўводзіць пагалоўны шмон на ўваходах у школах (і нават пад'ездах бы да лепшага!). Вэйпы, зброя, гарэлка - вы хочаце бачыць гэта ва ўстановах адукацыі???
  • Шляхціч Завальня
    02.09.2026
    Расце кадравы резерв - праз некалькі гадоў будзе ўзначальваць якую небудзь крыптабіржу ці бардэль для замежнікаў, паглядзіце.
  • МУС
    02.09.2026
    Шляхціч Завальня , а мо стане амапаўцаў, нам такія каты патрэбныя - збіваць, страляць, знішчаць неўзброеных ужо можа.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць