Буйны саудаўскі нафтаправод можа быць выведзены са строю на некалькі тыдняў
Пашкоджаны ў Саудаўскай Аравіі буйны нафтаправод «Усход — Захад» можа заставацца нядзейным на працягу некалькіх тыдняў, паведамляе Bild. Паводле інфармацыі з нафтавай галіны, на яго аднаўленне можа спатрэбіцца ад пяці да шасці тыдняў. Афіцыйнага графіка рамонтных работ улады Саудаўскай Аравіі пакуль не апублікавалі.

Нафтаправод пацярпеў у выніку атак беспілотнікаў 12 верасня. Удары прыйшліся па ягоных помпавых станцыях. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць сур’ёзныя пашкоджанні некалькіх аб’ектаў. Саудаўскія ўлады паведамілі пра пацярпелых. Хто менавіта стаіць за атакамі, пакуль афіцыйна не ўстаноўлена.
Саудаўская Аравія і Ірак заявілі, што беспілотнікі былі запушчаныя з тэрыторыі Ірака. Улады Ірака пачалі расследаванне. Раней выказвалася версія, што за атакай маглі стаяць еменскія хусіты.
Нафтаправод «Усход — Захад» мае вялікае значэнне для экспарту саудаўскай нафты. У апошні час праз яго штодня перапампоўвалася каля 4—5 мільёнаў бараляў нафты. Гэта складае да 5% ад усяго сусветнага аб’ёму прапановы нафты.
У нафтавай галіне асцерагаюцца, што працяглы прастой нафтаправода можа адбіцца на сусветным рынку. Калі яго не ўдасца хутка аднавіць хаця б часткова, Саудаўская Аравія можа сутыкнуцца са значным скарачэннем аб’ёмаў экспарту.
Паводле трэйдараў і купцоў саудаўскай нафты, запасаў у порце Янбу цяпер можа хапіць толькі на пяць—сем дзён. Калі за гэты час нафтаправод не вернуць у эксплуатацыю хоць бы часткова, аб’ёмы паставак з Саудаўскай Аравіі могуць прыкметна знізіцца.
Рынак ужо рэагуе на сітуацыю: сусветныя цэны на нафту растуць. Эксперты папярэджваюць, што калі рамонт зацягнецца на некалькі тыдняў, гэта можа прывесці да яшчэ большага падаражання нафты і, адпаведна, паліва ў розных краінах.
Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты
Еменскія хусіты захапілі стратэгічныя астравы Баб-эль-Мандэбскага праліва. Адзін з найбуйнейшых гандлёвых шляхоў фактычна апынуўся пад кантролем баевікоў
Хусіты захапілі партовы горад ля выхаду з Чырвонага мора
Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары