Свет

Еменскія хусіты захапілі стратэгічныя астравы Баб-эль-Мандэбскага праліва. Адзін з найбуйнейшых гандлёвых шляхоў фактычна апынуўся пад кантролем баевікоў

Паводле ўрада Емена, зараз паўстанцы кантралююць стратэгічны праліў Баб-эль-Мандэб, праз які праходзіць больш за дзясятую частку сусветнага грузапатоку. ЗША адмовіліся ад прамога ваеннага ўмяшання, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы саюзнікаў.

Размяшчэнне вострава Перым у праліве. Да афрыканскага берага ад яго ўсяго 20 км

Як паведамляе нямецкае выданне DW, праіранскі рух хусітаў усталяваў кантроль над стратэгічнымі астравамі Перым, Зукар і Ханіш. Фактычна гэта азначае захоп Баб-эль-Мандэбскага праліва, аднаго з найважнейшых марскіх гандлёвых маршрутаў паміж Адэнскім залівам і Чырвоным морам. Урадавыя войскі Емена спешна пакінулі гэтыя тэрыторыі, саступіўшы баевікам таксама і прыбярэжны партовы горад Моха.

Баб-эль-Мандэбскі праліў застаецца паўднёвымі варотамі паміж Азіяй і Еўропай. Яго каштоўнасць узрасла шматразова пасля таго, як вайна паміж ЗША, Ізраілем і Іранам фактычна спыніла рух праз Армузскі праліў. Саудаўская Аравія, пазбаўленая свайго галоўнага ўсходняга экспартнага акна, пераарыентавала пастаўкі нафты на захад, да Чырвонага мора. Цяпер хусіты зачыняюць і гэтыя дзверы. Прадстаўнік ваеннага крыла паўстанцаў Ях'я Сары адкрыта заявіў, што суднаходства бяспечнае для ўсіх, акрамя саудаўскіх караблёў.

Эканамічны ўдар прыйшоўся з розных бакоў. Выданне BILD адзначае, што атакі паўстанцаў прывялі да прыпынення працы найважнейшага саудаўскага нафтаправода «Усход—Захад», які служыў апошняй альтэрнатывай заблакаванаму Армузскаму праліву. Сусветныя рынкі адрэагавалі вокамгненна, і цана за барэль нафты маркі Brent перавысіла сто дзесяць даляраў.

На днях амерыканская кампанія Anthropic афіцыйна паведаміла пра блакаванне карыстальнікаў з поўначы Емена, якія з дапамогай звычайных смартфонаў намагаліся выкарыстаць штучны інтэлект для праектавання гіпергукавых і балістычных ракет.

Бяздзеянне Амерыкі

За стварэннем новага фронту стаіць непасрэдна іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі. Тэгеран шчодра забяспечвае сваіх еменскіх проксі-саюзнікаў фінансамі, зброяй і афіцэрскімі кадрамі. Разлік Ірана відавочны — максімальна расцягнуць рэсурсы праціўнікаў і прымусіць іх ваяваць на некалькіх кірунках адначасова. Аднак галоўны праціўнік на гэтую прынаду пакуль не клюе.

Спадчынны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед бін Салман апынуўся ў сітуацыі катастрафічнага цэйтноту. Яшчэ ў ліпені Эр-Рыяд саманадзейна запэўніваў Вашынгтон у здольнасці самастойна справіцца з хусітамі, калі наносіў прэвентыўныя ўдары па аэрапорце Саны. Сёння рыторыка змянілася на дыяметральна супрацьлеглую. Прынц двойчы за дзень тэлефанаваў Дональду Трампу з просьбай нанесці прамыя амерыканскія ўдары па пазіцыях баевікоў, якія набліжаліся да праліва.

Гаспадар Белага дома адказаў цвёрдай адмовай. Амерыканская адміністрацыя імкнецца любой цаной пазбегнуць прамога ўцягвання ва ўзброены канфлікт з хусітамі, абмяжоўваючыся перадачай разведданых.

Камандзір Цэнтральнага камандавання ЗША Брэд Купер тэрмінова прыбыў у Саудаўскую Аравію, дзе зараз знаходзяцца каля дзвюх сотняў амерыканскіх вайскоўцаў, аднак іх місія носіць выключна кансультацыйны характар і не прадугледжвае ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс17

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі9

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс17

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць