У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі ўвечары 17 верасня расказаў, якая цяпер сітуацыя з дапамогай 25‑ці палітзняволеным, вызваленым 16 верасня ў выніку амерыканска-беларускіх перамоў у Мінску і адразу выдвараным у Літву.

«Сёння практычна ўвесь дзень мы правялі ў шэлтары, а таксама ў офісе Freedom House, дзе займаліся пытаннямі легалізацыі, рэгістрацыі нашых палітзняволеных.
І вось на сёння мы маем інфармацыю, што 13 чалавек застануцца ў Літве — дзякуй вялікі Літве за дапамогу, — 10 чалавек паедуць заўтра зранку ў Польшчу. Тут вялікі дзякуй польскаму МЗС, а таксама Паўлу Латушку за каардынацыю гэтага пытання. 2 чалавекі паедуць у іншую краіну.
Але праца на гэтым, безумоўна, не спыненая. Тут мы працягнем дапамогу нашым палітзняволеным у пытанні рэабілітацыі, медыцынскай дапамогі, псіхалагічнай дапамогі. Вялікі дзякуй усім арганізацыям, якія дапамагаюць з гэтым — і «Вольныя», і «Краіна для жыцця», і, безумоўна, Freedom House і Беларускі дом правоў чалавека», — паведаміў Дзяніс Кучынскі.
«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў
Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў
Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ
Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў
У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА
Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС
Каментары