Грамадства

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

У Андрэя Аляксандрава і Паўла Белавуса час вызвалення па тэрміне — 2034 год.

Ірына Злобіна і Андрэй Аляксандраў. Фота: Радыё Свабода

Пасля кожнага масавага вызвалення палітвязняў чытачы «Нашай Нівы» ў каментарах просяць падлічыць, колькі заставалася сядзець па тэрміне таму ці іншаму чалавеку.

У людзей ёсць гіпотэза, што пераважна вызваляюць тых, хто і так хутка мог бы апынуцца дома. У некаторых партыях вызваленых такіх палітвязняў насамрэч было нямала, але не ў гэтым выпадку.

Адразу ўдакладнім, што пішам прыкладны час вызвалення па тэрміне. Ён залежыць ад таго, ці пісаў палітвязень апеляцыю на прысуд і калі адбыўся апеляцыйны разгляд. Гэта інфармацыя не заўсёды ёсць у праваабаронцаў. Апроч таго, часам пасля затрымання чалавека адпраўляюць на 15 сутак адміністрацыйнага арышту (бывае, і не адзін раз), а гэты адседжаныя дні не ўлічваюцца ў адбытае пакаранне.

Адносна хутка — амаль праз тры месяцы — павінен быў выходзіць на свабоду былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў.

Дарэчы, з ім адбылася прыкрая блытаніна — Наважылаў быў у спісах на вызваленне яшчэ ў сакавіку 2026 года, але тады замест яго выпусцілі іншага палітвязня з сугучным прозвішчам, Уладзіслава Наважанцава.

Яшчэ два чалавекі з гэтай групы маглі б выйсці на свабоду ў 2027 годзе, чатыры чалавекі — у 2028 годзе.

Найбольш часу давялося б правесці за кратамі Андрэю Аляксандраву і Паўлу Белавусу — ажно на 2034 года.

  1. Дзмітрый Наважылаў — снежань 2026 года
  2. Сяргей Рабцаў — жнівень 2027 года
  3. Настасся Лазарэнка — верасень 2027 года
  4. Ілля Верамееў — красавік 2028 года
  5. Яніна Пазняк — хутчэй за ўсё, люты-сакавік 2028 года. Дакладны яе тэрмін невядомы
  6. Павел Петручэня —ліпень-жнівень 2028 года
  7. Кірыл Пазняк — жнівень-верасень 2028 года
  8. Ірына Злобіна — студзень 2029 года
  9. Святлана Якубовіч — люты 2029 года
  10. Андрэй Ярэмчык — лістапад 2029
  11. Яўген Бурло — май 2030 года
  12. Вольга Строева — май 2030
  13. Таццяна Кузіна — чэрвень 2030 года
  14. Кірыл Гняздзілаў — кастрычнік 2030 года
  15. Алена Лазарчык — студзень 2031 года
  16. Дзяніс Сальмановіч — люты 2031 года
  17. Яўген Юшкевіч — красавік-май 2031 года
  18. Зміцер Галавач — май 2031 года
  19. Людміла Чэкіна — красавік 2032 года
  20. Яна Пінчук — лістапад 2032 года
  21. Андрэй Аляксандраў — студзень 2034 года
  22. Павел Белавус — люты-сакавік 2034 года

Апроч таго, вызваленыя Зміцер Колас і Алесь Чумакоў, якіх яшчэ нават не паспелі асудзіць, а таксама Андрэй Цалюк, чый вынік суда невядомы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»51

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць