Грамадства66

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі

Малады блогер пад псеўданімам Леў Беларусаў сцвярджае: пасля рэзананснага роліку ў тыктоку яго праследуюць і пагражаюць забіць. А нядаўна справа дайшла амаль што да крыміналу.

Скрыншот відэа. Якасць палепшана з дапамогай ШІ

У Льва Беларусава драматычны лёс. Сам ён з Крупак, у 17 гадоў бацька-алкаголік выгнаў хлопца з кватэры. Леў перабраўся ў Мінск, жыў у падвале і марыў стаць музыкам. Шчыра верыў, што дапаможа яму ў гэтым Лукашэнка. Таму пачаў запісваць ролікі, загарнуўшыся ў чырвона-зялёны сцяг.

Але даведаліся ўсе пра Льва, калі ён зрабіў заўвагу мужчыну, які на пераходзе на Нямізе кінуў недакурак на зямлю. Побытавая сітуацыя перайшла ў канфлікт, а некалькі ролікаў у тыктоку, прысвечаныя гісторыі, агулам набралі больш за 3 мільёна праглядаў.

Улічваючы грамадскую рэакцыю, на канфлікт звярнула ўвагу і міліцыя — 18‑гадовага турыста, які прыехаў у Мінск з маці, неўзабаве затрымалі і судзілі па адміністратыўцы. 

Мужчына, які кінуў недакурак у цэнтры Мінска, і яго спадарожніца. Скрыншот відэа

Леў сцвярджае, што пасля гэтай сітуацыі яго па ўсёй краіне праследуюць знаёмыя таго мужчыны і пагражаюць забіць, прымяняюць фізічную сілу.

У Талачыне, дзе блогер запісваў відэа пра горад, ён сутыкнуўся з жудасным стаўленнем сілавікоў і цяпер запісаў зварот да Лукашэнкі, каб той разабраўся. 

Калі Леў у Талачыне ішоў на вакзал праз паркоўку, да яго падышоў незнаёмец і пачаў крычаць матам, бо пазнаў «таго самага хлопца з тыктока».

«Ён паклікаў іншых цыган, якія пачалі перашкаджаць майму перамяшчэнню, абмяжоўвалі прастору. Яны крычалі: «Мы цябе зараз заб'ём!». Як выявілася пазней, той чалавек, які пачаў на мяне агрызацца, — гэта родны брат таго самага хлопца з таго самага відэа з недакуркам». 

Леў лічыць, што яго выратавала толькі тое, што ён быў адзеты інакш, чым на вірусным відэа — ён зрабіў выгляд, быццам зусім не разумее, пра які ролік ідзе гаворка.

Перад гэтай сустрэчай адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт. Хлопец ішоў у цемры па ўзбочыне: «На мяне напаў іх сябар. Ён дастаў з-пад гумкі ў вокладцы майго пашпарта апошнія грошы і сказаў: «Гэта мне на піва». Таксама пагражаў жыццю». 

Пасля ўсіх гэтых прыгод Леў патэлефанаваў у міліцыю, распавёў пра сваю сітуацыю і спытаў, ці магчыма, каб міліцыянеры прыехалі да яго і пабылі побач для бяспекі, пакуль хлопец не сядзе на цягнік.

Кажа, што адразу папярэдзіў дзяжурнага, што не зможа напісаць заяву, бо з’язджае ў іншы горад — і яму адказалі, што міліцыянеры хутка прыедуць.

 

@levbelorusov

♬ Boundless Worship - Josué Novais Piano Worship

Неўзабаве да яго на вакзале падышла ахова: «Перада мной з'явілася два супрацоўнікі. Я сказаў, што гэта я выклікаў міліцыю. Першы супрацоўнік быў адэкватным, вельмі прыязным. Я яму растлумачыў усю сітуацыю. Што я аказаўся без грошай, што я не змагу напісаць заяву. Кажу, проста абараніце мяне, пасадзіце на цягнік. Ён сказаў: «Хлопчык, канешне, едзь, усё добра». А другі супрацоўнік быў вельмі грубым, не назваўся, нічога. І адразу жорсткім голасам мне сказаў: «Вы нікуды не паедзеце, вы застаяцеся тут і едзеце ў аддзел».

Леў папрасіў увайсці ў яго становішча: бо ён без грошай, на вакзале, у чужым горадзе — а на вуліцы ўжо ноч. У выніку хлопцу не далі сесці на электрычку і адвезлі ў міліцыю. 

Тое, што адбывалася далей, Леў называе суцэльным жахам. Некалькі гадзін яго дапытвалі. Каля 2 гадзін ночы хлопца павезлі ў тое самае месца, дзе ў яго забралі грошы — а распавядаць пра выпадак зноў і зноў хлопцу прыйшлося ажно 8 міліцыянерам.

«Яшчэ ў мяне ўзялі ДНК-тэст. А потым ноччу, калі следчы сыходзіў з аддзела, я спытаў: «А мне што рабіць?». Ён мяне спусціў на першы паверх. Там быў вельмі моцны скразняк. Вам не перадаць словамі, наколькі там было холадна». 

Льву загадалі сядзець там да 7 раніцы, хоць той вельмі прасіўся, каб адпусцілі дамоў, бо вельмі хацеў спаць. Але ж яму прапанавалі спаць на жалезнай лаўцы.

Хлопец скардзіўся дзяжурнаму на моцныя болі ў жываце і млоснасць праз голад. Той адмовіўся выклікаць хуткую дапамогу — прапанаваў дзве цукеркі. Але ж яны былі з арэхамі, а Леў кажа, што ў яго алергія на іх.

«Вось гэтую тупасць, бесчалавечнасць і жорсткасць я не ведаю як пракаментаваць».

Супрацоўнік паабяцаў, што а 6 раніцы сходзіць і набудзе нешта з ежы для Льва — падмануў.

Хлопец спрабаваў спаць і на металічнай лаўцы, і на кафельнай падлозе — змог усё ж выпрасіць сабе коўдру. Кажа, што чуў, як адзін з міліцыянераў крычаў на дзяжурнага, што таму не варта было даваць Льву коўдру.

Зранку следчы не прыйшоў, хлопец спазніўся і на ранішнюю электрычку. Кажа, што потым да яго прыйшло шмат міліцыянераў, які рагаталі і казалі: «Гэта што за пудзіла пад пледам? Гэта хто? Што за бомж?». Леў распавядае, што ў яго сілай забралі коўдру — у хлопца пачалася істэрыка. 

Пасля гэтага ў Льва ўзялі тэлефон і пачалі яго праглядаць — кантакты, галерэю, тэлеграм. Знайшлі даўні фотаздымак з нейкім артыстам і пачалі называць хлопца геем: «Ты што, п***рас? Ты што, задняпрывадны? А на**ра табе бабскія акуляры?».

Кажа, адбывалася ўсё ў холе, дзе шмат людзей чула гэтыя абразлівыя каментары. Леў у гэты час плакаў. 

«А ён мне, ведаеце, што кажа? «Хлопцы, ён пад нечым, ён наркаман».

Нарэшце яго ўсё ж апыталі — Леў ужо радаваўся, што хутка зможа паехаць дамоў. Але яму забаранілі сыходзіць і паведамілі, што адбіраюць тэлефон. Хлопец не зразумеў навошта, бо ніякіх матэрыялаў, датычных здарэння там не было. 

Кажа, ледзь не на каленях прасіў кіраўніка аддзялення не забіраць гаджэта, бо ў ім платныя падпіскі, ён патрэбны і для стварэння музыкі, і для камунікацыі з іншымі артыстамі. А тэлефон для яго — адзіная магчымасць зарабляць. 

Расказаў, што нядаўна ў яго быў і іншы канфлікт з былым супрацоўнікам міліцыі. Той, па словах хлопца, падмануў яго на 960 рублёў — была распачата крымінальная справа.

Далей у Льва забралі пашпарт — быццам бы таму, што абгортку кранаў той чалавек, які адабраў грошы.

«Я яму кажу: «У мяне хутка мусіць быць канцэрт у Маскве. Як я паеду за мяжу без пашпарта? Вы мяне ўсяго пазбавілі».

Пры гэтым міліцыя хутка знайшла таго, хто пагражаў Льву забойствам: «Супрацоўнікі пасадзілі гэтага цыгана са мной у адным пакоі. Гэта значыць, разумееце, чалавека, які ноччу мяне вось толькі пагражаў забіць, пасадзілі побач са мной і некуды пайшлі».

Калі складалі заяву, той мужчына таксама быў у адным пакоі са Львом. Хлопец быў вымушаны агучваць пры ім сваю асабістую інфармацыю: адрас, тэлефон і гэтак далей. 

Леў сцвярджае, што даведаўся: рабаўнік быў знаёмым супрацоўніка міліцыі, які яго дапытваў. Бо тыя павіталіся за рукі: «Здарова, братан!», — а пасля разам палілі.

Хлопец здзіўляецца і таму, што супрацоўнікі РУУС у Талачыне не могуць звязаць і двух слоў без мата.

Але ж у выніку кіраўніцтва сказала камусьці з міліцыянераў купіць Льву есці — і таму далі булачкі і сок. Выпрасіць ён змог сваю сімку і паролі ад акаўнтаў. Цяпер запісвае відэа са старога тэлефона, які далі сябры. 

Леў просіць беларускія ўлады разабрацца ў сітуацыі і аднавіць справядлівасць.

Каментары6

  • Віталь
    18.09.2026
    Хацеў напісаць, што Лёва сутыкнуўся з рэальнасцю. Але не буду. Таму, што ён зноў нешта ў Лукашэнкі просіць.
  • психбольница на месте государства
    18.09.2026
    Страна превращена в палату номер психиатрической клиники Новиноки Жодижек....
    И кто-то, особенно на высшем государственном уровне, этим сильно гордится.
  • Чакаем
    18.09.2026
    Праваабаронцы, ваш выхад!

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя13

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ2

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя13

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць